Спорт33

Дэбютант вышэйшай лігі «Славія» перамагла «Тарпеда-БелАЗ»

Матчам паміж «Тарпеда-БелАЗам» і «Славіяй» завяршыўся 27 красавіка трэці тур футбольнага чэмпіянату краіны. Жодзінцы, якія занялі ў мінулым сезоне чацвёртае месца, саступілі дэбютанту з лікам 0:1 (Лапцеў, 64).

Астатнія паядынкі прайшлі 25 і 26 красавіка: БАТЭ — «Гомель» — 2:0 (Стасевіч, 57, Радзівонаў, 75), «Граніт» — «Дынама» Бр — 1:0 (Луцэвіч, 8), «Шахцёр» — «Дынама» Мн — 0:0, «Нёман» — «Белшына» — 1:3 (Бомбель, 89, з пенальці — Багуноў, 11, Анюкевіч, 58, у свае вароты, Ражок, 64), «Мінск» — «Слуцк» — 2:0 (Хвашчынскі, 22, Русак, 52), «Віцебск» — «Нафтан» — 1:3 (Казлоў, 59 — Сучкоў, 19, 33, Жукоўскі, 30).

У туры забіта 14 мячоў (з пачатку чэмпіянату — 36), сярэдняя выніковасць склала два гола за гульню (1,71). Гаспадары атрымалі 3 перамогі (7), 1 раз згулялі ўнічыю (9) і 3 разы прайгралі (5). Варыянты выніковага ліку — 2:0, 1:1 (па 5 разоў), 1:0, 0:0 (па 4), 3:1 (3).

Становішча каманд: БАТЭ — 9 ачкоў (розніца мячоў 5-0), «Дынама» Бр — 6 (4-2), «Нафтан» — 5 (3-1), «Шахцёр» — 5 (3-1), «Граніт» — 5 (2-1), «Белшына» — 4 (4-4), «Гомель» — 4 (2-2), «Славія» — 4 (2-2), «Мінск» — 3 (2-1), «Віцебск» — 2 (3-5), «Нёман» — 2 (2-4), «Дынама» Мн — 2 (1-3), «Тарпеда-БелАЗ» — 1 (2-5), «Слуцк» — 1 (1-5).

Наступны тур пройдзе 3—4 мая: «Дынама» Бр — «Віцебск», «Слуцк» — «Граніт», «Славія» — «Мінск», «Дынама» Мн — «Тарпеда-БелАЗ», «Нёман» — БАТЭ, «Белшына» — «Нафтан», «Гомель» — «Шахцёр».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны16

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прызнаў Антыфа тэрарыстычнай арганізацыяй19

Хлопец з Індыі паступіў вучыцца ў Санкт-Пецярбург, а ў яго адабралі пашпарт і адправілі на вайну4

Колькі трэба адкладаць у месяц, каб купіць кватэру па новай сістэме будаўнічых зберажэнняў2

У Польшчы затрымалі групоўку, якая па-за санкцыямі пераганяла люксавыя аўто ў Беларусь і Расію3

На вуліцы Карла Маркса ў Мінску прадаюць яркую сталінку. Квадрат каштуе больш за $4400

Мінчанка прадала машыну за 900 рублёў, а праз чатыры гады даведалася пра доўг 6000 рублёў4

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай53

Nvidia дамовілася інвеставаць да $100 млрд у ChatGPT — кампаніі плануюць стварыць суперінтэлект2

«На прабегу 40—55 тысяч пачынаюць прагараць клапаны». Беларусы пра досвед карыстання Geely14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны16

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць