Зборная Беларусі ў сваім другім матчы на чэмпіянаце свету па хакеі прайграла зборнай Славакіі ў авертайме з лікам 1:2 (0:0, 0:0, 1:1, 0:1).
У зборнай Беларусі вызначыўся Сяргей Касціцын. Славак, абаронца «Бафала» Андрэй Месарэш не толькі лік зраўняў, але і закінуў пераможную шайбу ў авертайме.
Тым не менш беларусы заваявалі сёння адно ачко. Нагадаем, што ўчора Беларусь выйграла ў Славеніі з лікам 4:2.
У аўторак беларусы згуляюць з Даніяй (13:15).
7 мая — матч з ЗША, 9 мая — з Расіяй.
Сёння Расія перамагла Славенію з лікам 5:3, а 21:15 у нашай групе адбудзецца матч Данія — Фінляндыя.
У групе А Канада разграміла Германію з лікам 10:0.
Становішча: Расія, ЗША — 6 (2 гульні), Беларусь — 4 (2), Славакія — 4 (2), Данія — 1 (1), Славенія — 0 (2), Фінляндыя — 0 (1), Нарвегія — 0 (2).

Каментары