Свет44

Жан-Мары Ле Пена яго ж партыя адхіліла ад палітычнай дзейнасці

Французская ультракансерватыўная партыя «Нацыянальны фронт» прыпыніла членства ў арганізацыі яе заснавальніка Жан-Мары Ле Пена на фоне скандалу, які разгарэўся з-за яго выказванняў у прэсе.

AFP

Раней Жан-Мары Ле Пен — пасля пасяджэння палітбюро партыі — заявіў, што адмаўляецца пакінуць палітычную арганізацыю. Палітык заявіў, што яму прапанавалі пакінуць палітычную дзейнасць, аднак ён адмовіўся і захаваў за сабой пасаду ганаровага старшыні «Нацыянальнага фронту».

Раней на фоне скандалу Ле Пен пагадзіўся зняць сваю кандыдатуру з рэгіянальных выбараў у Францыі. Замест 86-гадовага палітыка спіс партыі ў рэгіёне Праванс-Альпы-Блакітны бераг узначаліла яго 25-гадовая ўнучка Марыён Мерэшаль Ле Пен.

Прычынай скандалу сталі выказванні Ле Пена-старэйшага наконт палітыкі маршала Петена, які супрацоўнічаў з нацыстамі, і яго стаўленне да Халакосту.

Дачка палітыка Марын Ле Пен, якая ўзначальвае партыю, назвала выказванні бацькі палітычным самагубствам.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Расія — адна з нямногіх краін свету, дзе часцей за ўсё глядзяць порна з трансгендарамі22

У Лёзне раённая чыноўніца заклікала задаваць ёй пытанні, але адключыла каментары1

Расійскія ветэраны вайны з Украінай, якія вярнуліся з фронту, ужо забілі і пакалечылі больш за 1000 чалавек6

Зяленскі: Заўтра мы перададзім ЗША мірны план8

«Адключыліся мазгі, я проста бегла за аўтамабілем». У Мінску таксі ледзь не звезла немаўля6

Падчас выпрабаванняў новай зброі ва Украіне загінуў брытанскі вайсковец

МТЗ вывеў на выпрабаванні новы наймагутнейшы трактар ФОТЫ17

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ6

Лукашэнка падоўжыў на год бязвізавы рэжым для грамадзян еўрапейскіх краін3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу55

Грамадствадапоўнена55

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць