Грамадства4747

Прадстаўнік Мінабароны раскрытыкаваў «лібероідную тусоўку» і «вульгарных матэрыялістаў» за стаўленне да парада

Выбар часу трэніровак ваеннага парада ў цэнтры Мінска ў 22.00 аптымальны і абумоўлены многімі фактарамі, заявіў начальнік упраўлення інфармацыі Міністэрства абароны Беларусі палкоўнік Уладзімір Макараў у артыкуле «Яшчэ раз пра сімвалы і цану парада войскаў», што размяшчаецца на сайце ваеннага ведамства.

БелТА

Гэтай публікацыяй прадстаўнік Мінабароны паспрабаваў адказаць на абвінавачанні «лібероідаў усіх масцей» у неабгрунтаваным марнатраўстве і крытыкам начных трэніровак, якія прапаноўваюць або наогул не праводзіць парад, або пачынаць трэніроўкі пазней.

«Калі трэніроўка парада пачынаецца ў 22.00, то пры першым праходжанні войскаў з поўным рытуалам правядзення парада прыблізна ў 22.10 гучыць дзяржаўны гімн і адначасова даецца артылерыйскі салют. Адпаведна, калі пачаць трэніроўку а другой гадзіне ночы, то не пазней як у 2.10 увесь раён прачнецца ад артылерыйскіх залпаў. Цікава, як адрэагуе грамадскасць, калі паводле патрабавання аўтараў «незалежных» СМІ а трэцяй гадзіне ночы жыхары Мінска будуць разбуджаныя громам артылерыйскага салюту?» — задаўся пытаннем Макараў.

Тым, хто прапануе не праводзіць парад, а раздаць грошы пенсіянерам, ён адказаў, што яны «былі і застаюцца вульгарнымі матэрыялістамі, якія спрабуюць вымераць толькі ў доларавым эквіваленце абсалютна ўсе — нават тое, што паводле азначэння не вылічаецца». У якасці прыкладу Макараў прапанаваў успомніць парад 7 лістапада 1941 года ў Маскве «ва ўмовах амаль двухразовай перавагі праціўніка». «Колькі каштуе парад, калі ў Генеральным штабе Чырвонай арміі ўжо былі распрацаваныя планы абароны Сібіры і Ірана? Калі па ўсіх параметрах не тое што перамагчы, а выжыць немагчыма», — зазначыў ён і канстатаваў, што «гэты парад каштаваў столькі, колькі каштуе Перамога над ворагам чалавецтва». 

Сучасны ваенны парад, упэўнены Макараў, «такі ж неацэнны, бо гэта тытанічная падзвіжніцкая праца тысяч людзей, гэта найвышэйшы маральны дух і адказнасць сучаснага пакалення абаронцаў Радзімы, гэта святая памяць пра найвялікшы подзвіг, гэта дэманстрацыя гатоўнасці надзейна забяспечыць мір на нашай зямлі». «Зразумела, што тлумачыць лібероіднай тусоўцы, што азначае тэзіс «нематэрыяльнае кіруе светам», — справа марная», — мяркуе ён.

Каментары47

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца7777

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю з беспілотнікамі, што заляцелі ў Польшчу7

У Рыбакова на сустрэчы Коўла з Лукашэнкам моцна трэсліся рукі6

Вызвалены Ігар Лосік11

Выйшаў на волю Мікола Дзядок10

Лукашэнка: Наша галоўная задача — стаць побач з Трампам і дапамагаць яму ў місіі па ўстанаўленні міру22

Вызвалілі філосафа Уладзіміра Мацкевіча5

Вызвалілі Міколу Статкевіча10

Трамп перадаў у падарунак Лукашэнку запінкі з выявай Белага дома8

ЗША хочуць вярнуць пасольства ў Мінск18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся77

ГрамадстваАбнаўляецца77

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць