Навука і тэхналогіі44

World of Warcraft працягнуў паміраць

Мінус траціна гульцоў за тры месяцы. Няўжо пара раздаваць яе бясплатна?

World of Warcraft. Скрыншот geforce.com

Самая папулярная платная анлайн-гульня свету працягвае губляць падпісантаў, нягледзячы на ўдалае абнаўленне, заўважае Kanobu. Згодна з апошняй справаздачай, за апошнія тры месяцы колькасць гульцоў зменшылася з 10 да 7,1 млн.

World of Warcraft губляе падпісантаў з канца 2010 года, калі іх колькасць дасягнула піку ў 12 млн.

Дапаўненне Warlords of Draenor падняла іх колькасць з 7,4 млн да 10 — але ў выніку сышло больш, чым прыйшло.

Выдавец Activision Blizzard не здзіўлены такім ходам падзей: два папярэднія дапаўненні таксама спачатку прываблялі больш карыстальнікаў, але затым гульцы сыходзілі. Праўда, настолькі значнага ўзлёту-падзення раней не было.

Са стратамі прыбытку ад гульні выдавец разбіраецца простай мерай: падвышэннем цаны на падпіску з 12 да 13 еўра на месяц.

Кампанія нагадвае, што, нягледзячы на страту гульцоў, World of Warcraft застаецца найвялікшай анлайн-гульнёй па падпісцы.

Падобна, што выдавец не збіраецца мяняць мадэль падпіскі на ўмоўна бясплатную, нягледзячы на яе большую папулярнасць.

Напрыклад, ва ўмоўна-бясплатныя World of Tanks гуляюць больш за 100 млн чалавек па ўсім свеце. Ды і ўласная ўмоўна-бясплатная Heroes of the Storm, якую Activision Blizzard пакуль выпусцілі толькі ў бэта-версіі, ужо мае 11 млн падпісантаў.

Але па звестках SuperData на красавік 2014 года World of Tanks прыносіць толькі 4,51 даляра на месяц з актыўнага карыстальніка (такіх на месяц налічылі 9,1 млн). Гэта найлепшы паказнік сярод умоўна-бясплатных гульняў. World of Warcraft жа каштуе ад 13 да 15 даляраў на месяц кожнаму са сваіх 7,1 млн карыстальнікаў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца6565

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю з беспілотнікамі, што заляцелі ў Польшчу7

У Рыбакова на сустрэчы Коўла з Лукашэнкам моцна трэсліся рукі6

Вызвалены Ігар Лосік10

Выйшаў на волю Мікола Дзядок10

Лукашэнка: Наша галоўная задача — стаць побач з Трампам і дапамагаць яму ў місіі па ўстанаўленні міру18

Вызвалілі філосафа Уладзіміра Мацкевіча3

Вызвалілі Міколу Статкевіча10

Трамп перадаў у падарунак Лукашэнку запінкі з выявай Белага дома7

ЗША хочуць вярнуць пасольства ў Мінск18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся65

ГрамадстваАбнаўляецца65

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць