Грамадства11

У 2014 годзе ў Беларусі нарадзілася рэкордная за апошнія 20 гадоў колькасць дзяцей

У 2014 годзе ў Беларусі нарадзілася рэкордная колькасць дзяцей за апошнія 20 гадоў — 118,5 тысячы, паведаміла намеснік начальніка аддзела народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка 13 мая на прэс-канферэнцыі ў Мінску, прысвечанай Дню сям'і (15 мая).

У першым квартале 2015 года ў краіне нарадзіліся 27,8 тысячы дзяцей, на 122 больш, чым у аналагічным леташнім перыядзе, зазначыла Арцёменка. Паводле яе слоў, у апошнія гады ў краіне змяняецца мадэль нараджальнасці, маладыя сямейныя пары ўсё часцей адкладваюць нараджэнне дзяцей на больш позні этап.

«Наша краіна не мае вялікіх прыродных багаццяў, таму асноўны наш рэсурс — гэта чалавечы патэнцыял, аснова якога закладваецца ў сям'і, — сказала яна. — Ад дабрабыту сям'і і ад таго, наколькі яна сёння выконвае свае функцыі, у многім залежыць і эканоміка, і дабрабыт, адукацыя і маральнасць дзяржавы».

Паводле звестак перапісу насельніцтва 2009 года, у краіне жывуць прыкладна 2,7 млн. сем'яў, з якіх 1,2 млн. (амаль 45%) маюць дзяцей да 18 гадоў. 

«Каб стварыць і падтрымліваць у краіне спрыяльнае становішча для павышэння нараджальнасці, дзяржава пастаянна пашырае пералік сацыяльна-эканамічных праграм, — працягнула Арцёменка. — Дэмаграфічная нагрузка ў Беларусі пастаянна ўзрастае, улічваючы вялікі працэнт старэння насельніцтва (14%), і на 1.000 чалавек працаздольнага ўзросту сёння прыпадае 705 чалавек малодшага і старэйшага ўзросту. Адначасова зніжаецца колькасць жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту. Ёсць прагнозы Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі Беларусі, па якіх да 2030 года колькасць жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту ад 15 да 49 гадоў зменшыцца больш чым на 264 тысячы. Адпаведна гэта вядзе да скарачэння колькасці нараджэння дзяцей».

На 1 студзеня 2015 года колькасць насельніцтва Беларусі склала 9 млн. 480,9 тыс. чалавек, з іх 4 млн. 409,2 тыс. мужчын і 5 млн. 71,7 тыс. жанчын. На 1.000 мужчын прыпадае 1.150 жанчын (сярод гарадскога насельніцтва — 1.167, сярод сельскага — 1.095).

Паводле слоў Арцёменкі, калі ў 2000 годзе жанчыны ўпершыню бралі шлюб у 22,8 года, мужчыны ў 25 гадоў, то летась сярэдні ўзрост жанчын, якія ўзялі першы шлюб, складаў 25,3 года, мужчын — 27,4 года».

Назіраецца зніжэнне колькасці скасаваных шлюбаў пры адначасовым зніжэнні колькасці зарэгістраваных шлюбаў. У 2014 годзе колькасць шлюбаў склала 83,9 тысячы (у 2013 годзе — 87,1 тысячы), а скасаванняў 34,9 тысячы (у 2013 годзе — 36,1 тысячы).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса3

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Усе навіны →
Усе навіны

«Такое — паўсюдна». Відэа з каровамі ў гразі ў Добрушскім раёне стала вірусным у сацсетках6

Ціханоўская напярэдадні сустрэчы Трампа і Пуціна: Мы не павінны дазволіць Маскве ствараць сферы ўплыву10

Мужчына і дзяўчына з Мінска на яхце з 17-гадовым стырнавым перакуліліся на возеры ў Браславе — выратавалі ўсіх траіх

Загінуў 24-гадовы z-блогер Святоша, які хваліўся забойствамі палонных10

На прыпынку «Ламаносава» ў сталіцы адрамантавалі асфальт. Вынік уражвае2

У паўднёвай Еўропе стаіць чырвоная спёка4

Маці чатырох дзяцей, якую схапілі на выхадзе з анкадыспансера, адпусцілі да суда дадому2

«Расіяне зайздросцяць узроўню беларускага адзінства»42

На МАЗе выбралі маскота і далі яму імя14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса3

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць