Аўто

З пачатку года ў дварах Мінска выяўлена каля 500 безгаспадарных аўтамабіляў

З пачатку года ў дварах Мінска выяўленыя 492 безгаспадарныя аўтамабілі, паведаміла 19 мая на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік аддзела добраўпарадкавання, санітарнага стану і работы з насельніцтвам дзяржаўнага аб'яднання «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Маргарыта Язінская. 

Гэтая работа праводзіцца пастаянна, сказала яна, нагадаўшы, што 1 студзеня 2012 года пачаў дзейнічаць указ № 48, які вызначае дзеянні пры выяўленні такіх транспартных сродкаў. 

«За апошнія некалькі гадоў колькасць такіх транспартных сродкаў зніжаецца. Гэта тлумачыцца тым, што яны своечасова выяўляюцца, праводзіцца шырокае інфармаванне насельніцтва. Жыхары ведаюць, калі транспартны сродак займае месца на дваровай тэрыторыі, псуе знешні выгляд, дарма займае парковачнае месца, то будуць прыменены меры ўздзеяння», — сказала Язінская. 

Паводле яе слоў, згодна з заканадаўствам, з моманту выяўлення безгаспадарнай машыны да яе вывазу з двара праходзіць да трох месяцаў. Жыллёвым службам трэба вызначыць уладальніка, ці прайшла машына тэхагляд і як даўно. Далей на працягу месяца аўтаўладальнік атрымлівае прадпісанне ўбраць аўтамабіль або прывесці яго ў належны стан. Калі гэтага не адбылося, аўтамабіль эвакуіруецца на штрафпляцоўку і потым ўтылізуецца. За гэта ўладальнік павінен будзе заплаціць. Многія аўтаўладальнікі самі прыводзяць машыну ў парадак або вывозяць з дваровай тэрыторыі. 

З пачатку гэтага года для ўстанаўлення ўладальнікаў накіравана 336 запытаў у раённыя ДАІ і «Белтэхагляд», устаноўленым уладальнікам накіраваныя 382 паведамленні. На 15 мая прыведзеныя ў належны стан або ўтылізаваныя 293 аўтамашыны, на стаянкі эвакуіравана 12. «Калі аўтаўладальнік не знаходзіцца, то аўтамабіль пераходзіць у камунальную ўласнасць і ўтылізуецца сіламі ЖЭСаў», — патлумачыла Язінская.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі вырастуць цэны на некаторыя аўтамабілі, а выбар стане меншым. Вось чаму4

У Беларусі вырастуць цэны на некаторыя аўтамабілі, а выбар стане меншым. Вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

Легенда пра святога Пятра Міронавіча48

45 гадоў таму ў аўтакатастрофе разбіўся Пятро Машэраў23

Упершыню ў гісторыі жанчына можа стаць прэм'ер-міністрам Японіі4

Расійскі мастак знішчыў працу беларускай мастачкі на выставе ў Берліне24

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы20

Змены ў закон: бяспраўнікаў падзеляць на некалькі катэгорый, а п'яных пешаходаў пачнуць штрафаваць без папярэджання3

У міліцыі пракаментавалі дзіўнае відэа з «дзявяткай» на беларускіх нумарах9

У Якуцку забітыя ўдава і малы сын мясцовага палітыка, які загінуў ва Украіне — падазраюць 16‑гадовую дачку3

Новы сімвал супраціву пакалення зумераў: «Вясёлы Роджэр» з анімэ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі вырастуць цэны на некаторыя аўтамабілі, а выбар стане меншым. Вось чаму4

У Беларусі вырастуць цэны на некаторыя аўтамабілі, а выбар стане меншым. Вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць