Ноччу з суботы на нядзелю над Віленскім аэрапортам была ўведзена забарона на палёты пасля таго, як былі заўважаны паветраныя шары, піша LRT.

Паводле Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі, аб’екты былі заўважаны ў раёне Белага Вока, на паўднёвы ўсход ад Вільні. А 2‑й гадзіне ночы Цэнтр паведаміў, што ў бок аэрапорта рухаліся 13 кантрабандных шароў. З меркаванняў бяспекі было прынята рашэнне часова закрыць паветраную прастору, паколькі шары маглі перашкодзіць узлётам і пасадкам самалётаў.
Першапачаткова планавалася, што абмежаванні будуць дзейнічаць да 2:45, але пазней было абвешчана пра іх падаўжэнне да 4:30.
У гэты перыяд рэйсы, што павінны былі прыбыць у Вільню, былі перанакіраваны ў іншыя гарады — пераважна ў Коўна і Рыгу. Адзін з рэйсаў з Турцыі быў накіраваны ў польскі Гданьск.
Гэта не першы выпадак перапынення працы аэрапорта з-за падазроных аб’ектаў. У верасні і жніўні таксама фіксаваліся парушэнні працы аэрапорта праз дроны.
Каментары
Гэта лагічна і ні патрабуе вялікага ума апэрацыйнай разпрацоўкі..