Эканоміка

За год афіцыйнае беспрацоўе ў Беларусі вырасла амаль удвая

Паводле звестак Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, колькасць зарэгістраваных беспрацоўных у Беларусі на канец красавіка склала 43,4 тысячы. Гэта ў 1,9 разу больш, чым на канец красавіка 2014 года, і на 11,2% больш, чым на канец сакавіка гэтага года.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец красавіка 2015 года склаў 1% ад эканамічна актыўнага насельніцтва (на канец красавіка 2014 года — 0,5%).

Як паведамілі ў Белстаце, у красавіку гэтага года ў эканоміцы былі занятыя 4 млн. 445,5 тыс. чалавек, што на 1% менш, чым у красавіку 2014-га. На працу ў арганізацыі (без уліку суб'ектаў малога прадпрымальніцтва) было прынята 53,1 тыс. чалавек (1,7% сярэднямесячнай колькасці працоўных), у тым ліку на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы — 4,1 тыс. чалавек, або 7,8% ад агульнай колькасці прынятых. 

За гэты ж перыяд з-за розных прычын было звольнена 71,2 тыс. чалавек (2,3% сярэднямесячнай колькасці). З іх 4,9% пазбавіліся працоўных месцаў за прагул і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны, 1,4% — у сувязі са скарачэннем колькасці або штату работнікаў, а таксама ліквідацыяй арганізацый.

Каэфіцыент замяшчэння работнікаў (адносіны колькасці прынятых да ліку звольненых) у красавіку 2015 года склаў 0,745 (у красавіку 2014 года — 0,774).

Значны рост афіцыйнага беспрацоўя эксперты звязваюць з дэкрэтам № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» (дэкрэт аб «дармаедстве»). Нагадаем, дакумент быў падпісаны 2 красавіка «ў мэтах стымулявання працаздольных грамадзян да працоўнай дзейнасці і забеспячэння выканання імі канстытуцыйнага абавязку па ўдзеле ў фінансаванні дзяржаўных расходаў». Згодна з дэкрэтам грамадзяне Беларусі, а таксама іншаземцы і асобы без грамадзянства, якія пастаянна жывуць у рэспубліцы і не бяруць удзел у фінансаванні дзяржрасходаў або ўдзельнічаюць у такім фінансаванні менш за 183 каляндарныя дні на год, павінны выплачваць збор у 20 базавых велічыняў (сёння гэта 3 млн. 600 тыс. рублёў).

Звесткі дзяржаўнай службы занятасці сведчаць пра тое, што каэфіцыент сацыяльнай напружанасці на рынку працы Беларусі вырас у чатыры разы ў параўнанні з мінулым годам: з 0,4 беспрацоўнага на адну вакансію на 1 мая 2014 года да 1,7 — на 1 мая гэтага. Паводле ацэнкі спецыялістаў, сёлета сітуацыя на рынку працы Беларусі характарызуецца зніжэннем попыту на працоўную сілу, павелічэннем зваротаў у службу занятасці і рэгістрацыі беспрацоўных, а таксама ростам напружанасці на рынку працы ў рэгіёнах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мараканцаў, якія зладзілі бойку ў Гомелі, высылаюць з краіны. Перад гэтым правялі публічную цырымонію іх высылкі6

Мараканцаў, якія зладзілі бойку ў Гомелі, высылаюць з краіны. Перад гэтым правялі публічную цырымонію іх высылкі

Усе навіны →
Усе навіны

Ігар Сергеенка перадаў Папу абраз у падарунак ад Лукашэнкі8

Будаўніцтва каштавала 60 мільёнаў еўра. Што ўнутры новага міжнароднага выставачнага цэнтра ў Мінску ФОТЫ4

Дзяўчынка і даберман з Маладзечна збіраюць у тыктоку мільёны праглядаў2

Жаночае здароўе: што трэба ведаць пра дабраякасныя ўтварэнні і рызыкі раку

Як мінімум адзін расійскі дрон заляцеў ноччу ў Беларусь1

Буйнога беларускага рытэйлера могуць прызнаць фінансава неплацежаздольным

ТАСС двойчы мяняла загаловак для каментара Эйсмант пра перамовы ў Стамбуле8

Нават у краме буйнога саўгаса, які ганарыцца сваім ураджаем гародніны, няма бульбы, морквы, цыбулі13

Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы: хто асноўныя фаварыты і што яны казалі пра Беларусь6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мараканцаў, якія зладзілі бойку ў Гомелі, высылаюць з краіны. Перад гэтым правялі публічную цырымонію іх высылкі6

Мараканцаў, якія зладзілі бойку ў Гомелі, высылаюць з краіны. Перад гэтым правялі публічную цырымонію іх высылкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць