Спорт77

У Швейцарыі арыштаваныя дзевяць чыноўнікаў ФІФА

Федэральная паліцыя Швейцарыі арыштавала ў Цюрыху дзевяць чыноўнікаў ФІФА, экстрадыцыі якіх патрабуюць Злучаныя Штаты. Арышты былі зробленыя раніцай у сераду ў адным з гатэляў Цюрыха.

Арыштаваныя абвінавачваюцца ў ЗША, сярод іншага, у адмыванні грошай, вымагальніцтве і махлярстве з выкарыстаннем электронных пераводаў.

Кіраўніцтва ФІФА з'язджаецца ў Цюрых на штогадовы з'езд, які пачнецца ў пятніцу і ў ходзе якога павінен быць абраны новы прэзідэнт арганізацыі. Цяперашні прэзідэнт Зэп Блатэр хоча быць пераабраным на пяты тэрмін.

Крыху пазней сталі вядомыя імёны дзевяці затрыманых.

Сярод арыштаваных — віцэ-прэзідэнты ФІФА Джэфры Уэб і Эухеніа Фігерэда, былы член выканкама ФІФА Джэк Уорнер, а таксама Эдуарда Лі, Хуліа Роча, Костас Такас, Рафаэль Эскевель, Хасэ Марыя Марын і Нікалас Леас.

Паведамляецца, што абвінавачванні таксама прад'яўленыя Алехандра Бурзака, Аарону Дэвідсану, Уга Джынкісу і Марыяна Джынкісу, якія маюць дачыненне да спартыўнага маркетынгу, а таксама Хасэ Маргулісу, які выступаў пасярэднікам пры, як мяркуецца, незаконных здзелках.

Дзеючы кіраўнік арганізацыі Ёзэф Блатэр адсутнічае ў спісах арыштаваных або падазраваных.

У заяве міністэрства ўнутраных спраў Швейцарыі гаворыцца, што пракуратура Усходняга раёна Нью-Ёрка расследуе справу, згодна з якой арыштаваныя падазраюцца ў атрыманні хабараў, якія вылічваюцца мільёнамі даляраў, з 1990-х да сённяшняга дня.

Наколькі вядома, паліцэйскія ў цывільным ўзялі ключы ад пакояў гасцініцы Baur au Lac і падняліся ў нумары. Аперацыя прайшла без якіх-небудзь інцыдэнтаў.

Генеральны сакратар ФІФА Жэром Вальке прыбыў у гатэль, дзе прайшлі арышты, але адмовіўся каментаваць. ФІФА мае намер «разабрацца ў сітуацыі» перш чым рабіць афіцыйныя заявы.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м89

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абмяркоўвае поўную забарону марскіх перавозак расійскай нафты11

У Віцебску заўважылі трамвай-снегазборшчык ВІДЭА

Беларускі дызайнер зрабіў футра, натхніўшыся выбіваннем дываноў на снезе2

Беларускі майстар стварае ўнікальныя механічныя гадзіннікі з дрэва2

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ15

У Італіі разгарэўся скандал з-за выявы на царкоўнай фрэсцы анёла з тварам Мелоні1

Ці жывуць у мінскім метро велізарныя пацукі?7

На гольф-полі пад Мінскам адкрылі бясплатную лыжную трасу2

У Беларусі летась рэкордна знізілася колькасць забойстваў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м89

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць