Культура1212

Гісторык: Знойдзеная пячатка Еўфрасінні Полацкай гаворыць пра яе блізкасць да князя і епіскапа

У пачатку мая пры раскопках на тэрыторыі Свята-Еўфрасінеўскага манастыра ў Полацку (Віцебская вобласць) былі знойдзеныя дзве пячаткі, у адной з якіх удалося распазнаць актавую пячатку прападобнай Еўфрасінні Полацкай, паведаміў прарэктар па навучальнай працы Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар гістарычных навук Дзяніс Дук. 

Праца праводзілася ў межах дзяржаўных навуковых даследаванняў Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук (НАН), а непасрэдна раскопкі праводзілі спецыялісты з Полацкага дзяржуніверсітэта пры ўдзеле замежных кансультантаў, у тым ліку з Расіі. 

На ўстанаўленне каштоўнасці знаходкі спатрэбілася амаль два тыдні. Пячатка была ў добрым стане, але «тым не менш прадмет праляжаў у зямлі больш за 800 гадоў». «Былі пэўныя праблемы з расчысткай, выдаленнем паціны. Пасля мы змаглі вызначыць па асаблівасцях каліграфіі, што гэта XII стагоддзе», — растлумачыў ён. 

Прыналежнасць да прападобнай Еўфрасінні Полацкай высветлілася пасля таго, як на ачышчанай пячатцы ўдалося прачытаць надпіс — «традыцыйны зварот да Бога і імя» таго, хто звяртаецца. «Там было напісана: «Божа, дапамажы рабыні сваёй Еўфрасінні», — сказаў Дук. 

«Важнасць гэтай пячаткі ў тым, што гэта першая знойдзеная атрыбутываная пячатка, якая належала Еўфрасінні Полацкай, — адзначыў прарэктар Полацкага ўніверсітэта. — Яна сведчыць пра ролю Еўфрасінні не толькі як царкоўнага дзеяча, але і як палітычнага лідара… Еўфрасіння была ўнікальнай асобай, якая аб'ядноўвала ў сабе рысы не толькі духоўнага паплечніка, але была і яркім грамадска-палітычным дзеячам. Па сутнасці, па статусе яна была блізкая да князя, біскупа, магла дзейнічаць у нейкія моманты ад іх імя». 

Крыху пазней на раскопках знайшлі яшчэ адну пячатку, сказаў Дук, але яна не была атрыбутаваная. Па сваім тыпе яна «належыць да біскупскіх пячатак», хоць устанавіць пэўнага ўладальніка пакуль не ўяўляецца магчымым. 

Факт таго, што на «даволі невялікай плошчы былі знойдзеныя такія ўнікальныя артэфакты» сведчыць, што ў манастыры актыўна ішла дзелавая перапіска. Гэта, у сваю чаргу, гаворыць аб тым, што «функцыі манастыра былі не толькі асветніцкія як цэнтра хрысціянства», але ён таксама быў «значным сацыяльна-палітычным цэнтрам». 

Актавую пячатку прападобнай Еўфрасінні перадалі ў Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік, дзе яна і будзе захоўвацца. «Магчыма, на час мы будзем яе забіраць, каб праводзіць дадатковыя даследаванні», — сказаў Дук. 

Палачане і госці Полацка змогуць убачыць унікальны артэфакт падчас святкавання мерапрыемстваў да Дня горада — з 4 па 7 чэрвеня пячатка будзе экспанавацца ў гарадской мастацкай галерэі.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У доме пад знос прадаюць аднапакаёўку амаль за $60 000. Гэта самая танная кватэра Мінска1

Іван Шамякін: прававерны камуніст і беларускі патрыёт да мозгу касцей. Алкаголь, ідэйнасць, пасылкі з Масквы: як гэта магло спалучацца?39

У ЗША мужчына пад выглядам агента ФБР спрабаваў вызваліць з турмы Луіджы Манджонэ3

Польскі трэвэл-блогер, які падарожнічаў па Беларусі і Расіі, расказаў пра хэйт, рэпутацыйныя страты і ўражанні ад паездкі11

Белыя мядзведзі на Шпіцбергене сталі таўсцейшымі і здаравейшымі, нягледзячы на знікненне лёду1

Трамп пагражае тарыфамі краінам, якія пастаўляюць нафту на Кубу1

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?18

Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў5

У Слоніме праваслаўны хор спявае песні на беларускай мове6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць