Грамадства

Уздоўж МКАД садзяць дзявочы вінаград, хвоі, ядловец і барбарыс

На адхонах уздоўж Мінскай кальцавой аўтадарогі восенню будуць высаджаныя горная хвоя, дзявочы вінаград, казацкі ядловец і барбарыс Тунберга, паведаміў на прэс-канферэнцыі 3 чэрвеня старшыня Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк.

Гэта дазволіць «максімальна запоўніць адхоны, стварыць пэўную прыгажосць і ў той жа час знізіць затраты на іх абслугоўванне». «Бюджэтам прадугледжваюцца сродкі на ўтрыманне, і калі косіцца роўны газон — гэта адны расцэнкі, калі косіцца круты адхон — гэта іншыя расцэнкі, адпаведна растуць і затраты паліва», — растлумачыў Масляк.

Зараз, дадаў ён, чакаецца заключэнне спецыялізаваных арганізацый аб тым, якія расліны лепш высаджваць на крутым адхоне з ценявога і сонечнага боку.

Кіраўнік камітэта падкрэсліў, што расліны будуць высаджваць на пустых адхонах.

«Каб перарабіць увесь адхон, трэба зняць з яго газон і ўсё зрабіць па-новаму, таму, я думаю, што сфарміраваныя адхоны мы кранаць не будзем, пустыя — так, пэўная праграма ў гэтым кірунку «Мінскзеленбудам» ужо вядзецца», — дадаў ён.

Нагадаем, пра неабходнасць высаджваць уздоўж дарог лесапалосы 26 красавіка заявіў Аляксандр Лукашэнка. «На ўсе высокія адхоны трэба пасадзіць хвою, і няхай яна расце ўздоўж дарогі. Гэта ўсё роўна эканомія. Не трэба даглядаць гэтую паласу. А так бур'ян расце — два разы на год хочаш не хочаш яго трэба касіць», — сказаў ён, нагадаўшы, што раней такія лесапалосы высаджваліся ўздоўж аўтадарог, але потым некаторыя з іх высякаліся.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аналітык Генштаба, які маляваў карту «адкуль рыхтавалася нападзенне», апынуўся ў СІЗА КДБ за працу на ўкраінскую разведку10

Аналітык Генштаба, які маляваў карту «адкуль рыхтавалася нападзенне», апынуўся ў СІЗА КДБ за працу на ўкраінскую разведку

Усе навіны →
Усе навіны

Іван Ургант запусціў уласны ютуб-канал6

У Віцебскім раёне ратавальнікі шукаюць 15‑гадовую дзяўчынку. Разгорнуты маштабны пошук

Сям'я Дашкевічаў уз'ядналася ў Вільні ФОТАФАКТ14

Абмяркоўваецца лёс Запарожскай АЭС. ЗША там хочуць заняцца майнінгам4

Работніца «Камунаркі» шакавала памерам навагодняга падарунка ад прадпрыемства18

Беларусы адпачылі зімой шэсць дзён у санаторыі прэміум-класа. Колькі заплацілі?5

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі6

Санта над Маладзечнам скарыў тыкток

Зяленскі паведаміў пра тэлефонную размову з прадстаўнікамі Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аналітык Генштаба, які маляваў карту «адкуль рыхтавалася нападзенне», апынуўся ў СІЗА КДБ за працу на ўкраінскую разведку10

Аналітык Генштаба, які маляваў карту «адкуль рыхтавалася нападзенне», апынуўся ў СІЗА КДБ за працу на ўкраінскую разведку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць