Крызіс дабраўся да прадпрыемства ў Брэсце, на якім раней былі найлепшыя заробкі ў горадзе.
Інфармацыю пра пераход прадпрыемства на чатырохдзённы працоўны тыдзень ужо падцвердзілі на заводзе. Акрамя гэтага 29 мая, а таксама 5 і 12 чэрвеня зробленыя выходнымі днямі.
«Гэта не значыць, што за дні прастою мы нічога не заплацім сваім работнікам. Яны атрымліваюць 2/3 заработнай платы… Сезонны спад продажаў на нашу прадукцыю — абсалютна нармальная з'ява… Лета — перыяд адпачынкаў. Цяпер сезон продажаў халадзільнікаў, кандыцыянераў і спліт-сістэм, але ніяк не газавых і электрычных пліт», — супакойвае галоўны інжынер прадпрыемства Ігар Андрасюк.
Па словах Андрасюка, «прыблізна такія ж аб'ёмы былі на складах і ў мінулым годзе», паведамляе «Вячэрні Брэст».
Цяпер чытаюць
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары