«У пачатку другой гадзіны ночы ў кіеўскую міліцыю паступілі два выклікі. Відавочцы паведамлялі аб выбухах у Дарніцкім і Абалонскім раёнах. Праводзяцца мерапрыемствы па ўсталяванні асоб, датычных да гэтых падзей», - сказана ў паведамленні кіеўскай міліцыі.
Паводле паведамлення, ад спрацоўвання невядомых прадметаў нязначныя пашкоджанні атрымалі будынкі, у якіх знаходзяцца філіялы фінансавай установы. Выбуховай хваляй пашкоджаны ўваходныя дзверы, шыбы, шыльда з назвай банка.
Ахвяраў і пацярпелых няма.
Каментары