Грамадства66

Былы гендырэктар «Барысаўдрэва» Уладзімір Мальцаў выйшаў на волю

фота Дзмітрыя Ражкова, Tut.by

Былы генеральны дырэктар ААТ «Барысаўдрэў» Уладзімір Мальцаў 2 ліпеня вызваліўся па амністыі з магілёўскай папраўчай калоніі агульнага рэжыму № 15.

Ён выйшаў з калоніі каля 16.00. Мальцава сустракалі жонка, бацька і брат. 

фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by
фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

Як стала вядома БелаПАН, рашэнне аб вызваленні Мальцава было прынятае 1 ліпеня камісіяй па прымяненні амністыі, якая засядала ў магілёўскай калоніі, а сёння раніцай — зацверджанае пракурорам. 

Гендырэктар «Барысаўдрэва» быў затрыманы ў сакавіку 2014 года. У снежні Мінскі абласны суд прызнаў яго вінаватым у злоўжыванні ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі і прыгаварыў да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Акрамя таго, Мальцава абавязалі вярнуць прадпрыемству 1 млрд. 906 млн. рублёў. На пагашэнне доўгу павінна была быць накіраваная ўся раней арыштаваная асабістая маёмасць былога гендырэктара. 

У красавіку гэтага года Вярхоўны суд Беларусі перакваліфікаваў абвінавачанне Мальцаву на мякчэйшае і скараціў яму тэрмін пазбаўлення волі да двух з паловай гадоў у калоніі агульнага рэжыму. З рашэння суда першай інстанцыі таксама было выключана абвінавачанне ў нанясенні «Барысаўдрэву» ўрону. 

Акрамя таго, Мальцаў падпаў пад дзеянне адразу дзвюх амністый — 2014 і 2015 гадоў, у выніку чаго тэрмін яго пакарання скараціўся яшчэ на адзін год. 

Варта зазначыць, што крымінальная справа Уладзіміра Мальцава атрымала шырокі грамадскі рэзананс. Ён быў прызначаны на пасаду гендырэктара ААТ «Барысаўдрэў» асабіста прэзідэнтам падчас наведвання Аляксандрам Лукашэнкам барысаўскага прадпрыемства ў лістападзе 2012 года. Абураны сітуацыяй з мадэрнізацыяй «Барысаўдрэва», Лукашэнка тады распарадзіўся звольніць былога кіраўніка і прызначыць замест яго Уладзіміра Мальцава, які займаў пасаду намесніка гендырэктара па тэхнічным узбраенні. Такім чынам, да свайго арышту ў сакавіку 2014-га Мальцаў кіраваў прадпрыемствам усяго паўтара года. 

На прэс-канферэнцыі 29 студзеня 2015 года Лукашэнка, адказваючы на пытанне, ці не лічыць ён, што прыгавор, вынесены былому гендырэктару «Барысаўдрэва», занадта жорсткі, заявіў, што не быў прыхільнікам жорсткага пакарання Мальцава і паабяцаў асабіста азнаёміцца з падрабязнасцямі яго крымінальнай справы. 

Згадаўшы неадназначную рэакцыю грамадскасці на крымінальны пераслед былога кіраўніка барысаўскага прадпрыемства, Лукашэнка заявіў: «Я папярэдзіў праваахоўныя органы: нягледзячы на тое, што я вельмі незадаволены мадэрнізацыяй у Барысаве, што там безгаспадарчасці хапала, нельга падстройвацца ў гэтым плане і ламаць лёс чалавеку. Таму вы, ад следчага да суда, адказваеце перад кіраўніком дзяржавы, каб рашэнне ваша было законным. Я іх папярэдзіў». 

Непасрэдна падчас прэс-канферэнцыі Лукашэнка даручыў кіраўніку сваёй адміністрацыі падаць яму падрабязную інфармацыю па справе Мальцава з тлумачэннем, чаму яму быў вынесены менавіта такі прыгавор.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны16

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прызнаў Антыфа тэрарыстычнай арганізацыяй19

Хлопец з Індыі паступіў вучыцца ў Санкт-Пецярбург, а ў яго адабралі пашпарт і адправілі на вайну4

Колькі трэба адкладаць у месяц, каб купіць кватэру па новай сістэме будаўнічых зберажэнняў2

У Польшчы затрымалі групоўку, якая па-за санкцыямі пераганяла люксавыя аўто ў Беларусь і Расію3

На вуліцы Карла Маркса ў Мінску прадаюць яркую сталінку. Квадрат каштуе больш за $4400

Мінчанка прадала машыну за 900 рублёў, а праз чатыры гады даведалася пра доўг 6000 рублёў4

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай53

Nvidia дамовілася інвеставаць да $100 млрд у ChatGPT — кампаніі плануюць стварыць суперінтэлект2

«На прабегу 40—55 тысяч пачынаюць прагараць клапаны». Беларусы пра досвед карыстання Geely14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны16

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць