Эканоміка33

Праект указа аб «заробках у канвертах» будзе ўнесены ва ўрад у найбліжэйшы час

Праект указа «Аб мерах па прадухіленні выплаты ўзнагароджання за працу з ухіленнем ад выплаты падаткаў і іншых абавязковых плацяжоў» будзе ўнесены ва ўрад у найбліжэйшы час.

Аб гэтым паведамілі ў аддзеле інфармацыйна-растлумачальнай працы Міністэрства па падатках і зборах.

«Зараз у праект указа МПЗ уносяцца асобныя непрынцыповыя карэкціроўкі. У першай дэкадзе ліпеня праект указа будзе ўнесены на разгляд ва ўрад», — сказалі спецыялісты.

Раней праект указа быў вынесены на грамадскае абмеркаванне, тэкст указа размешчаны на афіцыйным сайце МПЗ.

Як растлумачылі спецыялісты, у ходзе абмеркавання ў МПЗ паступалі ў асноўным пытанні, якія тычацца парадку падаткаабкладання неадлюстраваных у бухгалтарскім уліку даходаў і абмену інфармацыяй паміж кантрольнымі органамі. Акрамя таго, некаторыя прапановы тычыліся парадку афармлення працоўных адносін і прадастаўлення звестак у органы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва аб заключаных з грамадзянамі працоўных і грамадзянска-прававых дамовах.

Згодна з праектам указа, калі грамадзянін паведаміць, што атрымлівае заробак у канверце, і (або) прадаставіць дакументы, якія сведчаць аб прыкметах такога парушэння, то плаціць падаходны падатак з шэрых сум яму ўжо не давядзецца. Яшчэ адна ўмова падатковай «амністыі» - пісьмовая згода на дачу паказанняў сведак.

Праектам указа прадугледжана, што пра факты атрымання заробку ў канверце можна будзе паведаміць у падатковыя органы, ФСАН і яго тэрытарыяльныя органы, а таксама ў «Белдзяржстрах». Сюды ж неабходна будзе даць згоду на дачу паказанняў сведак.

У межах сваёй кампетэнцыі падаткавікі, ФСАН, «Белдзяржстрах» будуць прымаць меры для пацверджання факту выплаты зарплаты ў канверце. Калі спатрэбяцца дадатковыя праверкі, то, у адпаведнасці з праектам указа, гэтым зоймуцца органы фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю і Міністэрства ўнутраных спраў.

Акрамя таго, у дакуменце прапісана адказнасць працадаўцаў, віна якіх будзе даказаная. Прадугледжаны штрафы ад 1 да 100 базавых велічынь (цяпер адна б.в. складае Br180 тыс.). За паўторнае парушэнне на працягу года штрафы падвояцца.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?2

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?

Усе навіны →
Усе навіны

У Індыі жабрак з праказай аказаўся ўладальнікам нерухомасці, аўтамабіля і бізнэсу2

Аўтарытарны рэжым, бульба, чырвона-зялёны сцяг і Алексіевіч. Як маладыя людзі з розных краін бачаць Беларусь і беларусаў8

Трамп прызнаўся, што Мадура захапілі пры дапамозе сакрэтнага дыскамбабулятара15

Пад Брэстам людзі ад душы ратавалі лебедзяў, высякаючы на сажалцы лёд. Але карысць ад гэтага сумнеўная2

У Беларусі пабудавалі дзіцячы садок у стылі Lego ФОТЫ4

У Расіі паляўнічы застрэліў сам сябе, падаючы са снегаходу8

У Віцебску аварыя на вадаправодзе, некалькі дамоў засталіся без вады

«Дарогу перайшлі тры зубры». Святар расказаў пра каляду, на якой «звяроў было больш за людзей»1

Падчас праверкі баявой гатоўнасці арміі Лукашэнка абышоўся без Хрэніна12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?2

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць