Эканоміка11

Беларускія еўрабонды таргуюцца ніжэй за намінал

Пяцігадовыя і сямігадовыя еўрааблігацыі Беларусі таргуюцца ніжэй за намінал — такія апошнія даныя Люксембургскай фондавай біржы. 

Як сведчаць вынікі біржавых таргоў, якія адбыліся 6 ліпеня, кошт еўрааблігацый, якія Беларусь размясціла на пяць гадоў у жніўні 2010 года, складаў 99,5% ад наміналу. У той жа час сямігадовыя еўрааблігацыі, якія Беларусь размяшчала ў студзені 2011 года, таргаваліся па цане 96,9% ад наміналу. 

Пры гэтым сярэдняя прыбытковасць па пяцігадовых еўрааблігацыях складала 15,5%, па сямігадовых — 10,4%. 

Прыбытковасць па еўрабондах лічыцца бенчмаркам (арыенцірам) для вызначэння кошту новых запазычанняў. Члены беларускага ўрада раней заяўлялі пра планы па размяшчэнні новых выпускаў еўрааблігацый для прыцягнення валютных запазычанняў у 2015 годзе. 

У прыватнасці, планавалася, што Банк развіцця ў 2015 годзе выпусціць еўрааблігацыі на суму не менш як 500 млн. долараў. Акрамя гэтага, меркавалася, што ў 2015 годзе беларускі ўрад размесціць чарговы выпуск еўрааблігацый на 1 млрд. долараў. 

Разам з тым у снежні 2014 года на фоне абвастрэння сітуацыі на валютным рынку Беларусі прыбытковасць беларускіх еўрабондаў, якая адлюстроўвае прыкладны кошт новых запазычанняў, рэзка вырасла і з таго часу застаецца на высокім узроўні. 

Міністр фінансаў Уладзімір Амарын паведаміў у чэрвені 2015 года, што Беларусь мае намер выйсці з чарговым выпускам еўрааблігацый у жніўні 2015 года. 

Як паведамлялася раней, Беларусь у 2010 і ў 2011 гадах размяшчала два выпускі еўрааблігацый — пяцігадовыя і сямігадовыя на агульную суму 1,8 млрд. долараў. Размяшчэнне еўрааблігацый беларускія ўлады разглядаюць як адзін з інструментаў прыцягнення запазычанняў на знешніх рынках. У пачатку жніўня 2015 года Беларусь павінна пагасіць пяцігадовы выпуск еўрааблігацый. 

Нагадаем, на пагашэнне і абслугоўванне еўрабондаў, паводле параметраў бюджэту, Беларусі ў 2015 годзе неабходна накіраваць амаль 1,2 млрд. долараў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена18

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэя Пачобута зноў на паўгода кінулі ў ПКТ5

Польскія фермеры звяртаюцца з заклікам да людзей прыходзіць і забіраць іх ураджай задарма14

На Тыдні моды ў Парыжы мадэлі выйшлі ў касцюмах голага мужчынскага цела31

Былога афганскага вайскоўца так моцна пабілі ў Беларусі, што яму давялося ампутаваць руку13

Беларус у Сербіі рыхтаваў прарасійскіх актывістаў для дэстабілізацыі ў Малдове3

Аўдытару Ernst & Young далі чатыры гады па палітычным артыкуле і адправілі ў калонію для рэцыдывістак6

Беларус пасадзіў у сябе на лецішчы крамны арахіс за 2 рублі. І без ураджаю не застаўся

Самалёт «Белавія» зрабіў аварыйную пасадку ў Маскве

У Албаніі абвінавачаны застрэліў суддзю падчас судовага пасяджэння3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена18

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць