Культура55

Скандальны беларус абвясьціў у ЗША новую акцыю

28–гадовы беларускі эмігрант у ЗША, відэамастак Пётра Бярдоўскі адзначыў гадавіну сваёй скандальнай славы. Год таму ён і ягоны сябар былі абвінавачаныя ў злосным парушэньні грамадзкага парадку ў Бостане.

28–гадовы беларускі эмігрант у ЗША, відэамастак Пётра Бярдоўскі адзначыў гадавіну сваёй скандальнай славы. Год таму ён і ягоны сябар былі абвінавачаныя ў злосным парушэньні грамадзкага парадку ў Бостане.

Іх рэклямная кампанія паводле замовы маркетынгавай фірмы Turner Broadcasting – сьветавыя табло зь героямі папулярных мультыкаў – выклікала сапраўдны вэрхал у Бостане. Паліцыянты вырашылі, што ў горадзе рыхтуецца тэракт. У выніку быў паралізаваны транспартны рух, эвакуяваныя людзі. Нанесены гораду ўрон склаў звыш паўмільёна даляраў. Вэрдыкт суду аказаўся на дзіва мяккім – кароткатэрміновыя папраўчыя працы ў адным зь мясцовых шпіталёў. Адразу пасьля нядаўніх сьвяткаваньняў Пётра Бярдоўскі абвясьціў пра чарговую, ня менш ударную акцыю: “Дапаможам маёй маме!”

Паводле Бярдоўскага, ён ня бачыў сваю маму ўжо 11 год. 58– гадовая жанчына па– ранейшаму жыве непадалёк Горадні. І, нібыта, вельмі пакутуе ад жыцьця ў Беларусі. Летась Пётра зьбіраўся сустрэцца зь ёй ў Беластоку. Аднак яго авіяпадарожжа ў Польшчу было спыненае на паўдарозе – у швэйцарскім аэрапорце. Бярдоўскі ня ведаў, што, як эмігрант, ён мусіў мець адпаведную візу. Паводле Бярдоўскага, ён панёс вялікія фінансавыя страты, а таму вымушаны прадаць частку дарагога, набытага ў крэдыт, абсталяваньня з уласнай студыі. На пытаньне журналістаў, што будзе далей са студыяй, Бярдоўскі адказвае:

“ Добрае гэтае пытаньне – пра студыю.Я адчуваю, што ў мяне будзе ўсё добра. Але ж маёй маці – кепска. Над яе жыцьцём у Беларусі – пагроза. Мой брат і я хочам дапамагчы ёй пераехаць у суседнюю Польшчу. Таму я хачу абвясьціць пра збор сродкаў і стварэньне фундацыі. Гэта вельмі патрэбна.”

Як заявіў Пётра Бярдоўскі, ён будзе рады любым ахвяраваньням – грошам на квіток і на арэндную плату жыльля ў самыя першыя месяцы, ахвяраваньням у выглядзе мэблі, харчаваньня.

Бярдоўскі падлічыў, што дзеля ажыцьцяўленьня пляну па выратаваньні мамы, яму патрэбна прыблізна 500 тысячаў даляраў.

Першая акцыя збору сродкаў адмыслова прызначаная на 8–е сакавіка – міжнародны жаночы дзень. Яна адбудзецца ў адной з найбольш стыльных галерэяў Бостану.

Тыя, хто ведаюць беларускага мастака, не сумняюцца ў посьпеху яго новай справы. Як пішуць журналісты, Бярдоўскаму “шанцуе па жыцьці”. Трапіўшы ў 16 гадоў у ЗША у рамках вучнёўскіх абменаў, ён, тады яшчэ падлетак, здолеў знайсьці добрага адваката. З дапамогай гэтага чалавека атрымаў палітычны прытулак, пражыў у ягонай сям’і ў Арлінгтоне каля 9 год. Тут жа скончыў школу, а потым мастацкі каледж.

Аднак, самае галоўнае – заняў сваю нішу ў галіне лічбавага відэамастацтва. Работы мастака выстаўляліся ў аўстрыйскай амбасадзе ў Вашынгтоне, а таксама ў Чыкага, на Алясцы, у мастацкім музэі ў Каліфорніі. За леташнюю рэклямную кампанію па ўстаноўцы ў Бостане сьветлавога табло з героямі папулярных мультыкаў некаторыя часопісы прызналі Бярдоўскага самым скандальным мастаком году.

Глядзі яшчэ:
Беларус паставіў на вушы Бостан

Каментары5

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро15

19 студзеня будзе сіні панядзелак. Што гэта такое?8

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў3

У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?4

Яшчэ шэсць немаўлят з радзільні ў Новакузнецку, дзе памерлі дзевяць дзяцей, знаходзяцца ў рэанімацыі

Сёння ноччу было да мінус 30°С2

Спявачка Лера Яскевіч падзялілася болем: «Магчыма, я не змагу выпускаць песні пад сваім імем». Што здарылася?4

У Гомелі электрык учыніў восем замыканняў у чужой кватэры і спаліў тэхніку9

Гродзенка паказала распакоўку з крамы: грошы аддала, а ежы амаль няма9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць