Грамадства

«Няхай рыюць сабе падземныя хады і поўзаюць па іх»

Народ пра забарону Праляскоўскаму й Зімоўскаму ляцець на Кубу праз Канаду.

У чацьвер самалёт прэм’ера Беларусі Сяргея Сідорскага паляцеў на Кубу без кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі Аляксандра Зімоўскага і прэзыдэнцкага памочніка Алега Праляскоўскага – іх прозьвішчы ўключаныя ў сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу, Канаду і ЗША. Як да ўчорашняй забароны Зімоўскаму і Праляскоўскаму паставіліся жыхары сталіцы?

(Карэспандэнтка: ) «Падобна, што Эўразьвяз ад словаў перайшоў да дзеяньня. Вы ведаеце, што не пусьцілі нават транзытам праз Канаду і Ісьляндыю на востраў Свабоды – Кубу – Зімоўскага і Праляскоўскага. Як вы да гэтага ставіцеся?»

(Спадар: ) «Ха-ха-ха! Ніяк! Шкада хлопцаў, канечне. Ісьляндыя, наколькі я памятаю, гэта шмат выспаў. Паглядзелі б зьверху, ужо атрымалі б нейкае эстэтычнае задавальненьне, а то прывыклі лётаць толькі над тэрыторыяй Беларусі».

(Дзяўчына: ) «Я станоўча да гэтага стаўлюся, таму што за ўсе дзеяньні трэба адказваць нейкім чынам, несьці адказнасьць. Яны ж сваімі дзеяньнямі таксама парушалі нечыя правы».

(Хлопец: ) «Я стаўлюся да гэтага станоўча. Гэтыя людзі павінны неяк адказваць за свае дзеяньні».

(Спадарыня: ) «Я таксама лічу, што гэта добра. Яны павінны зразумець, што людзі таксама разумеюць, што яны робяць».

(Спадар: ) «Па-мойму, гэта не зусім правільна».

(Студэнт: ) «Навошта забараняць? Мы жывем у свабоднай краіне».

(Хлопец: ) «Я асабліва палітыкай не цікаўлюся, мяне гэта абсалютна не хвалюе».

(Спадар: ) «Я ня ведаю, самі няхай разьбіраюцца, мне ўсё адно».

(Карэспандэнтка: ) «Як вы ставіцеся да санкцыяў Эўразьвязу, калі беларускіх чыноўнікаў не пускаюць нават транзытам?»

(Спадарыня: ) «Улічваючы, што гэта ня проста чыноўнікі (таму што сярод чыноўнікаў ёсьць розныя), а тыя чыноўнікі, якія мелі дачыненьні да фальсыфікацыі вынікаў выбараў, то я лічу, што гэта абсалютна правільна. Гэта вельмі ўсьцешна, што іх ужо сапраўды не пусьцілі, а ня толькі на паперы. Я спадзяюся, што ўрэшце сьпіс асобаў, якіх не пускаюць у цывілізаваныя краіны, пашырыцца, таму што пакуль гэтых асобаў вельмі мала. Яны павінны зразумець, што гэта сур’ёзна, што сьпіс будзе пашырацца і санкцыі да іх будуць мець большы розгалас».

(Дзяўчына: ) «Гэтая навіна мяне так узрадавала. Хаця на месцы Эўразьвязу я б наагул забараніла нават паветраныя калідоры даваць, няхай рыюць сабе падземныя хады і поўзаюць па іх. Нарэшце ад словаў перайшлі да дзеяў!»

Іна Студзінская, «Радыё Свабода»

Каментары

Цяпер чытаюць

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах8

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»7

Прэм'ер Літвы пра пераезд Ціханоўскай у Польшчу: Не бачу ні выгады, ні страты19

Аляксандр Рыбак зноў рыхтуецца да адбору на «Еўрабачанне»1

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?5

Паўднёвая Карэя першай у свеце пачала рэгуляваць штучны інтэлект. Цяпер там абавязкова маркіруюць ШІ-выявы

Старажытныя дубы расказалі, што адбывалася аж за стагоддзе да з'яўлення крэпасці на Менцы3

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць мірную дамову1

Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру11

Перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам завяршыліся3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах8

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць