Свет

МУС Расіі скароціць 110 тысяч працоўных месцаў

Штатная колькасць міністэрства ўнутраных спраў Расіі будзе скарочана на 110 тысяч чалавек, паведаміла прэс-служба ведамства. Адпаведны ўказ падпісаны прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Як адзначаецца ў паведамленні прэс-службы, скарачэнне будзе рабіцца за кошт колькасці кіраўнічых структур ад абласнога ўзроўню і вышэй, а таксама наяўнага на дадзены момант некамплекту.

Акрамя таго, скароцяць супрацоўнікаў тых падраздзяленняў пазаведамаснай аховы, якія ажыццяўлялі суправаджэнне аб'ектаў, функцыі па ахове якіх могуць выконваць прыватныя ахоўныя арганізацыі.

«Нязменным застанецца колькасць падраздзяленняў раённага ўзроўню, то бок менавіта тых, якія працуюць непасрэдна» на зямлі «і наўпрост ўзаемадзейнічаюць з грамадзянамі», — растлумачылі ў прэс-цэнтры.

У сакавіку кіраўнік ведамства Уладзімір Калакольцаў казаў, што МУС чакае скарачэнне выдаткаў і асабістага складу. Як паведамляецца, меры звязаныя са скарачэннем фінансавання ведамства ў 2015 г. на 111,3 млрд руб. Суму такога парадку ў міністэрстве спадзяюцца зэканоміць з дапамогай скарачэнняў.

Цяпер у шэрагах МУС служаць больш за 1 млн чалавек. У пачатку года расейскія СМІ паведамлялі, што МУС спыніла набор новых супрацоўнікаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі47

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядае вызвалены экс-мэр Херсона да расійскага палону і пасля ФОТАФАКТ3

Яраслава Еўдакімава пахавалі на могілках «Лясныя». Яго правялі пад «Фантазёра» ВІДЭА3

Талібы прыехалі ў Беларусь, каб праверыць, як тут утрымліваюць афганцаў у турмах3

З’явілася ВІДЭА, як «абломкі» БПЛА падаюць на марскі порт ва Усць-Лузе пад Пецярбургам1

У Растоўскай вобласці буйны НПЗ, падпалены ўкраінскім беспілотнікам, гарыць ужо чацвёрты дзень4

Беларускія хірургі правялі паспяховую трансплантацыю лёгкіх пацыенту з хваробай сэрца і імунадэфіцытам2

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць58

Рэжысёра мінскага тэатра асудзілі за вырошчванне дома канопляў1

Кіроўца паказаў, як праязджаць новую алмазную развязку ў Мінску. У гледачоў узніклі пытанні6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі47

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць