Іран адмяніў уязныя візы для грамадзян сямі дзяржаў, каб стымуляваць турыстычную індустрыю ў краіне. Пра гэта паведаміла газета Kayhan.
«З гэтага часу турысты з Турцыі, Лівана, Азербайджана, Грузіі, Балівіі, Егіпта і Сірыі могуць падарожнічаць у Іран без віз», — гаворыцца ў паведамленні.
У рамках дзяржаўнай праграмы развіцця турызму іранскія ўлады таксама вывучаюць магчымасць увядзення бязвізавага рэжыму для грамадзян яшчэ 60 дзяржаў.
Каментары