Культура66

Музычны тэлеканал A‑One пакажа «Рок‑Каранацыю‑2007»

«Мы не маглі не зацікавіцца такім мерапрыемствам, як «Рок‑Каранацыя», бо гэта музыка — аснова нашага музычнага вяшчаньня», - кажа гендырэктар каналу ў Беларусі.

Расійскі тэлеканал А‑ONE уручыць свой прыз аднаму з беларускіх музыкаў на цырымоніі «Рок‑Каранацыя‑2007» і пакажа тэлеверсію цырымоніі. Якраз у лютым у Мінску адкрылася прадстаўніцтва гэтага каналу.

Генеральны дырэктар А‑ONE у Беларусі Алег Скарабагаты кажа:

‑ Мы не маглі не зацікавіцца такім мерапрыемствам, як «Рок‑Каранацыя», бо гэта музыка — аснова нашага музычнага вяшчання.

Як паведаміў яго намеснік Сяргей Курыловіч, яны вырашылі ўзнагародзіць адзін з беларускіх гуртоў адмысловым прызом — абранаму выканаўцу будзе ўручаны адпаведны сертыфікат, які гарантуе прасоўванне і шчыльную ратацыю яго відэа на тэлеканале А‑ONE.

Поўная назва каналу А‑ONE гучыць, як Першы альтэрнатыўны музычны канал. Са слоў кіраўніцтва каналу, ён быў створаны каб «прадэманстраваць Вялікую Хвалю супраціву аднастайнасці, манафарматнасці і прымітыву». Вяшчанне А‑ONE ў Расіі распачалося параўнальна нядаўна — у 2005 годзе, а свой выхад у этэр тэлеканал адзначыў уручэннем прэміі RAMP (Rock Alternative Music Prize), якая стала адной з галоўных падзеяў у расійскай музыцы. У розныя гады гасцямі гэтай цырымоніі былі такія выканаўцы,як Korn, Stone Sour, Marylin Manson. А на апошняй прэміі ў Маскве сярод пераможцаў прэміі аказаліся і беларусы — у намінацыі «Кліп году» было адзначана відэа Аляксея Церахава на песню «Капітал».

Кіраўніцтва толькі створанага беларускага прадстаўніцтва А‑ONE лічыць «Рок‑Каранацыю» знакавай падзеяй.

‑ Мы рады, што ўрэшце сёлета ўсе лепшыя беларускія гурты выступяць на адной сцэне.

Менавіта на А‑ONE можна будзе пабачыць тэлеверсію цырымоніі «Рок‑Каранацыя‑2007».

Сяргей Будкін, Радыё Рацыя

Каментары6

Цяпер чытаюць

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс1

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс

Усе навіны →
Усе навіны

Амаль Неапаль. У Слуцку сметніцы перапоўненыя, але іх не прыбіраюць3

На Камароўцы прадаюцца агуркі па 25 рублёў3

Сотні літоўскіх фур захраслі ў Беларусі — транспартнікі Літвы заклікаюць урад тэрмінова шукаць выйсце15

У раёне «Мінск-Свет» адбыўся пажар1

Дыпламаты ўшанавалі памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Курапатах12

Алімпійскія чэмпіёны па батуце Іван Літвіновіч і Віялета Бардзілоўская разышліся5

Адкрыццё пераходаў Польшчы з Беларуссю адкладзена на некалькі тыдняў11

Жыхара Магілёва, які заснуў на прыпынку, абрабавалі двойчы5

У былым кляштары бернардынаў у Дуброўне будзе стаматалогія, арыентаваная на замежнікаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс1

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць