Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»3333

Казулін: тэрмінатар стаў філёзафам?

Беларускія рэаліі: палітык мусіў скамечыць прэсавую канфэрэнцыю, бо ўжо быў час вяртацца за краты. Імя палітыка — Казулін. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Пару гадзінаў перад вяртаньнем у калёнію Аляксандар Казулін правёў у офісе БелаПАНу. Спачатку была анляйнавая канфэрэнцыя, а потым — размова з журналістамі ў рэале. Абодва мерапрыемствы давялося гранічна сьціскаць. Беларуская спэцыфіка: палітык мусіў скамечыць гутарку з прэсай, бо ўжо быў час вяртацца за краты. І гэты палітычны "сюр" мы бачым у цэнтры Эўропы ў ХХІ стагодзьдзі...

© naviny.by

Першае ўражаньне: Казулін стаў ідэалістам. Асобныя пасажы гучалі проста афарыстычна: "Немагчыма адкруціць час назад. Кожную хвіліну мы жывем у новым сьвеце. І важна рабіць высновы, набываць досьвед, вучыцца на ўласных памылках".

Ён шматкроць згадваў, што ўсе мы пад Богам ходзім, заклікаў уладу да пакаяньня, прапаноўваў падвесьці рысу пад пэрыядам канфрантацыі як у апазыцыі, так і ўва ўсім грамадзтве. Казаў, што гатовы шчыра працягнуць руку Лукашэнку, сесьці за стол перамоваў, што ён і ягоная сям'я ўсё даруюць…

Ну а калі ўлада не пацісьне працягнутую руку, дык тады што: чакаць з мора пагоды, спадзявацца на маральную эвалюцыю кіроўнай вярхоўкі — ці ўсё ж вы бачыце нейкі моцны сцэнар палітычнай барацьбы за перамены? На гэтае сваё пытаньне я, шчыра кажучы, не пачуў наўпроставага адказу. Зноў прагучала, што ўлада мусіць пакаяцца, што шлях кампрамісу, перамоваў — гэта прапанова ня толькі яго, Казуліна, але, калі хочаце, "прапанова нябёсаў". І калі мы ня можам зьмяніць сьвет, то мусім зьмяніць саміх сябе — "і тады сьвет стане чысьцейшым, лепшым, сьвятлейшым і дабрэйшым".

Сёньняшні Казулін нічым не нагадваў тога, якім ён запомніўся падчас выбарчай кампаніі 2006 году. І рэч ня толькі ў тым, што зьмяніліся час ды абставіны. Выглядае на тое, што значна зьмяніўся ён сам. Зрэшты, ён так і сказаў: "Сёньня я прачнуўся іншым чалавекам". Заявіў, што болей ня будзе трымаць галадовак ("Гасподзь мне сказаў, што я не завершыў яшчэ свае справы на зямлі"), а таксама не зьбіраецца высоўваць ультыматумы ўладзе. Падкрэсьліў, што "час разборак" прайшоў, на гвалт нельга адказваць гвалтам, а "месца пад сонцам хопіць усім".

Зразумела: два гады няволі самі па сабе маглі спрыяць унутранай эвалюцыі ў бок філязафічнага, рэлігійнага сьветапогляду. Плюс трагічная гісторыя хваробы і сьмерці жонкі.

Разам з тым, шмат для каго Казулін застаецца ў вобразе гэтакага тэрмінатара, гатовага на самыя адчайныя крокі. Ці ня стануць рамантычныя развагі пра неабходнасьць кансалідацыі ўлады ды ейных апанэнтаў на глебе маральных каштоўнасьцяў і г.д. момантам расчараваньня для тых, хто бачыць у асобе Казуліна найболей рашучую, моцную альтэрнатыўную фігуру на беларускім палітычным полі?

Адзін зь ягоных паплечнікаў тэт-а-тэт сказаў мне: усё нармалёва, Казулін за гэты пэрыяд, наадварот, стаў мацнейшы ў паліттэхналёгіях. Проста зараз ня час.

Зразумела, што цягам гэтых трох дзён на волі адсочваўся кожны крок, фіксавалася кожнае слова. І варта зазначыць, што ні сам Казулін, ні ягоныя паплечнікі, ні ўсе тыя, хто падзяліў ягоны смутак, не далі падстаў для правакацый, для высноў кшталту: ну вось, бачыце, якая каша можа заварыцца, калі наша гуманная ўлада пойдзе на датэрміновае вызваленьне!

Адказваючы на пытаньне пра пэрспэктывы свайго вызваленьня, Казулін назваў дату-арыентыр мэтадам ад зваротнага: "Ведаю дакладна, што да 25 сакавіка мяне ня выпусьцяць".

Сёньня Казулін выглядаў філёзафам, маралістам, падкрэсьлена абстрагаваным ад рэальных калізіяў беларускай палітыкі. Пабачыць і ацаніць Казуліна-палітыка можна будзе, бадай, толькі пасьля таго, як ён апынецца на волі.

Каментары33

Цяпер чытаюць

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя1

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Усе навіны →
Усе навіны

Бабінага лета не было, бабінай восені таксама не будзе4

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады19

У Санкт-Пецярбургу спрабавалі выкрасці футбаліста «Зеніта»2

Нечакана. Унутры гандлёвага цэнтра ў Мінску адкрыецца праваслаўны храм23

У арганізацыі рабавання Луўра падазраюць расіяніна, звязанага са спецслужбамі5

«Мы ў крызісе»: Офіс прэзідэнта Літвы заклікае прымяняць кінетычныя сродкі супраць шароў16

Учора на тэрыторыю Літвы заляцела 66 метэазондаў3

Трамп адказаў Пуціну на выхвалянне ракетай «Буравеснік»10

Міністр адукацыі Іванец заявіў, што дырэктар школы павінен сам здымаць пробу ў школьнай сталовай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя1

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць