Эканоміка55

Міністр сувязі выказаўся супраць бясплатнага роўмінгу

«Неабходна знайсці залатую сярэдзіну».

Фота: telefonica.com

Міністр сувязі Беларусі Сяргей Папкоў засцярог ад занадта нізкіх цэн на роўмінг у размове з карэспандэнтамі БЕЛТА.

«Тут у нас пазіцыя неадназначная, — кажа Папкоў. — З боку абанента ўсё павінна быць танней і імкнуцца да нуля, з боку аператараў — трэба захаваць рэнтабельнасць, каб інвеставаць у далейшае развіццё тэхналогій. Таму мы спрабуем вырашыць пытанне, як зрабіць так, каб званок быў выгадны і аператару, і абаненту».

Папкоў заклікае знайсці «залатую сярэдзіну», але адзначае, што ў свеце з яе пошукам усё няпроста. У якасці прыкладу ён прыводзіць Расію, падзеленую на зоны па роўмінгу: калі абанент тэлафануе з Масквы ва Уладзівасток, званок праходзіць праз сеткі некалькіх рэгіянальных аператараў. «Хто аплаціць страты кожнага з аператараў, якія прапусцяць праз сябе трафік?» — пытае міністр.

Скасаваць плату за роўмінг ужо некалькі год прапануе Еўразійская эканамічная камісія. Яна рыхтуе праект усталявання межавых цэн на роўмінг. Згодна плану, прапанаванаму для тэрыторыі ЕАЭС, у 2015 годзе цана на хвіліну зыходнага тэлефанавання мае быць не даражэй за 1,05 еўра, у 2016-м — не даражэй за 0,68 еўра, 2017-м — 0,3 еўра. Затым планка мае абнаўляцца.

Папкоў адзначыў, што падобныя прапановы гучалі яшчэ каля 10 год таму ў межах Саюзнай дзяржавы.

«Але мы маем разумець, што ёсць разумная планка, іначай, калі будзем імкнуцца тэлефанаваць бясплатна, можам застацца без аператара», — засцярог Папкоў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны21

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта і ёсць корань усіх нашых бед». Шуневіч узяўся за егераў — збіраецца абмежаваць іх паўнамоцтвы і змяніць правілы палявання5

Аляксандр Мілінкевіч застаецца ў стабільна цяжкім стане7

У Мінску плануюць запусціць аплату карткамі на ўсіх відах транспарту2

Мінскі метрапалітэн прэзентаваў новыя цягнікі. Яны будуць хадзіць на Аўтазаводскай лініі2

Віктар Лукашэнка дамогся перамоваў з новай кіраўніцай Міжнароднага алімпійскага камітэта3

Экс-супрацоўнік Акадэміі навук наехаў на ініцыятыву Maldzis: Непрафесіяналы дыскрэдытуюць сапраўдных навукоўцаў. Мацукевіч адказаў44

Жывёлавод з Брэстчыны паказаў заробак і шакаваў людзей15

Мінчук паабедаў у рэстаране і заплаціў 98 рублёў9

МЗС Літвы: Мэта Мінска — выйсці з ізаляцыі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны21

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць