Свет

Трамп назваў напад на салдат Нацыянальнай гвардыі «актам тэрору»

У выніку нападу пацярпелі два нацгвардзейцы, яны знаходзяцца ў крытычным стане; цяжкае раненне таксама атрымаў нападнік.

Фота: AP Photo/Rahmat Gul

Паводле слоў Трампа, Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША ўпэўненае, што нападнік прыбыў у ЗША з Афганістана ў 2021 годзе (раней пра гэта паведамлялі амерыканскія СМІ са спасылкай на крыніцы).

«Гэта было злачынства супраць усяго нашага народа, — сказаў ён. — Гэта было злачынства супраць чалавечнасці».

Трамп таксама сказаў, што ўлады ЗША павінны праверыць кожнага, хто ўехаў у краіну з Афганістана пры папярэдняй адміністрацыі Джо Байдэна, яшчэ раз раскрытыкаваўшы свайго папярэдніка.

Амерыканскі лідар таксама пацвердзіў, што даручыў кіраўніку Пентагона Піту Хегсету накіраваць яшчэ 500 супрацоўнікаў Нацгвардыі ў Вашынгтон.

«Мы зноў зробім Амерыку абсалютна бяспечнай», — дадаў ён, падзякаваўшы супрацоўнікам спецслужбаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу3

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу

Усе навіны →
Усе навіны

Падазраваны ў рабаванні Луўра расказаў пра замову ад «мужчын са славянскім акцэнтам»2

14‑гадовы школьнік скраў з кватэры знаёмай 100 тысяч даляраў і паспеў патраціць 70 тысяч9

Рух на МКАД хочуць змяніць3

«Яны кашмарылі ўсіх». Суседзі пра сям’ю Ліпскіх, якія «планавалі забойства больш за 40 чалавек»26

Віленскі аэрапорт аднавіў працу пасля ўчорашняга выпадку толькі пад раніцу1

Беларуска з тыктока даведалася, што яе маці загінула на вайне. А тая жывая-здаровая і не збіралася ваяваць за Расію5

Стала вядома, дзе працягне працу былая гендырэктарка БелТА3

Колькасць ахвяр пажару ў жылым комплексе ў Ганконгу расце. Па справе аб пажары затрыманы тры чалавекі

Герой нямецкага супраціву ўладкаваўся да нацыстаў, каб падабрацца да іх бліжэй — новы фільм, які будзе цікавы і беларусам13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу3

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць