Як распавёў аператыўны супрацоўнік АБЭЗ Горацкага РАУС, у міліцыю патэлефанаваў намеснік кіраўніка адной з гаспадарак раёна і паведаміў, што на выездзе з поля затрымаў мужчыну на «ЗІЛе» са збожжам азімай пшаніцы ў кузаве, паведамляе прэс-служба магілёўскай абласной міліцыі.

Супрацоўнікі аддзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і ўчастковы інспектар міліцыі Горацкага РАУС высветлілі, што прадпрымальны камбайнер прапанаваў аднавяскоўцу зерне азімай пшаніцы новага ўраджаю. Знаёмаму сказаў, што выпісаў яго ў кошт заробкаў для патрэб уласнай дапаможнай гаспадаркі. Вывезці зерне прапанаваў самастойна.
Сярод белага дня вясковец пад'ехаў на поле на грузавым аўтамабілі. Камбайнер збожжаўборачнага камбайна высыпаў з бункера ў кузаў машыны 7,5 тон збожжа.
На выездзе з поля «ЗІЛ» быў затрыманы разам з пшаніцай на суму 16,5 млн рублёў.
У дачыненні да 24-гадовага камбайнера заведзена крымінальная справа па арт. 205 ч. 1 К. Вядзецца следства. За крадзеж збожжа мужчыну пагражае крымінальная адказнасць аж да пазбаўлення волі на тэрмін да 3-х гадоў.
Каментары