Усяго патроху11

Беларус Алег Навіцкі вернецца ў космас

Чакаем 2017 год.

Алег Навіцкі падчас падрыхтоўкі да палёту ў 2012 годзе. Фота: Sergei Remezov, Reuters

NASA і партнёры абвясцілі склад наступных дзвюх экспедыцый на МКС. Беларус Алег Навіцкі вернецца ў космас у 2017 годзе.

У складзе 51-й экспедыцыі разам з Алегам Навіцкім палятуць расейцы Аляксандр Місуркін і Мікалай Ціханаў, амерыканка Пэгі Уітсан і француз Тама Песке.

У наступнай, 52-й экспедыцыі ад ESA паляціць Паола Неспалі, ад NASA — Марк Вандэ Хэй і Джэк Фішэр, ад Раскосмаса — застануцца Місуркін і Ціханаў, да іх далучыцца Фёдар Юрчанка.

Падчас экспедыцый будзе праведзеная важная работа для пракладання чалавецтву дарогі на Марс, палёты на МКС у ходзе экспедыцыі могуць здзяйсняцца, калі атрымаецца здабыць сродкі, на новых караблях Boeing CST-100.

Алег Навіцкі ўжо быў у космасе ў складзе экспедыцыі МКС-33, выляцеў 23 кастрычніка 2012 года і вярнуўся 16 сакавіка 2013-га.

Як ляцеў тады, так і паляціць цяпер ад імя расійскага касмічнага агенцтва (Роскосмас), афіцыйна з’яўляецца лётчыкам-касманаўтам Расійскай Федэрацыі і Героем Расіі.

У кастрычніку гэтага года Навіцкі справіць 44-годдзе. Нарадзіўся пад мінскам у горадзе Чэрвені, у 1988 годзе паступіў у расійскую Ваенна-паветраную акадэмію імя Жукоўскага і Гагарына, у 1994-м атрымаў кваліфікацыю лётчыка-інжынера. Дзесяць год служыў лётчыкам у Паўночна-Каўказскай ваеннай акрузе. З 2006 года стаў кандыдатам у касманаўты. У 2012 годзе стаў камандзірам дублюючага экіпажа «Саюз ТМА-04М», затым той склад быў зацверджаны як асноўны ўжо для карабля «Саюз ТМА-06М».

Жанаты, мае 19-гадовую дачку Яну.

Каментары1

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць