Свет

Памёр генерал Гуль — прыхільнік талібаў і вораг ЗША

Прэм'ер-міністр Пакістана Наваз Шарыф выказаў спачуванні з нагоды смерці былога шэфа ваеннай разведкі краіны генерала Хаміда Гуля, імя і дзейнасць якога асацыююцца ў суседзяў Пакістана з варожасцю да ЗША і Індыі і падтрымкай ідэі ўзброенага паўстання ў Афганістане і індыйскім Кашміры.

79-гадовы генерал памёр ад кровазліцця ў мозгу. Ён быў вядомы сваімі ісламісцкімі поглядамі і ўзначальваў спецслужбу ISI ў другой палове 1980-х.

Крытыкі Хаміда Гуля лічылі яго прыхільнікам тэорый змоў і што ён не мае ніякай павагі да дэмакратыі. Але для яго прыхільнікаў генерал быў пакістанцам-патрыётам і сапраўдным мусульманінам.

Ушанаванні, што аддаюцца Хаміду Гулю, не застануцца без увагі ў Афганістане і Індыі, краінах, якія лічылі яго найбольш высокапастаўленым і адкрытым абаронцам дзеянняў баевікоў на іх тэрыторыі.

Гуль актыўна дапамагаў ўмацоўваць атрады маджахедаў падчас савецкага ўварвання ў Афганістан. Частка гэтых маджахедаў пазней улілася ў шэрагі талібаў.

Пасля сыходу ў адстаўку генерал часта з'яўляўся на тэлебачанні, абараняючы дзеянні руху Талібан і кашмирских баевікоў.

Ён быў таксама вядомы тым, што лічыў тэрарыстычныя атакі на ЗША ў верасні 2001 года габрэйскай змовай.

Пасля 11 верасня 2001 года ён адкрыта падтрымліваў Усаму бін Ладэна. Кансерватыўныя пакістанскія палітыкі і духоўныя асобы правай арыентацыі лічылі яго сваім героем.

Хамід Гуль з талібамі

Хамід Гуль без сарамлівасці падтрымлівае талібаў і джыхадзістаў. У 2010 годзе ў інтэрв'ю Бі-бі-сі генерал Гуль сказаў: «Амерыка — гэта ўжо гісторыя… Будучыня — за Талібанам».

Генерала Гуля абвінавачвалі ў тым, што ён адыграў ключавую ролю ў падтасоўцы вынікаў выбараў 1988 года, дзякуючы чаму да ўлады прыйшоў ультракансерватыўны ісламісцкі альянс, а не Беназір Бхутта.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць