
Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці праводзіць праверку па факце гібелі 16-гадовай дзяўчыны і 3-гадовага хлопчыка на вадасховішчы каля вёскі Смалічы Капыльскага раёна. Трагедыя адбылася 25 жніўня.
sk.gov.by
Падчас адпачынку хлопчык сядзеў на надзіманым матрацы, які часткова знаходзіўся ў вадзе. У нейкі момант парывам ветру матрац аднесла ад берага. Заўважыўшы гэта, 16-гадовая дзяўчынка паплыла следам за матрацам. Апынуўшыся на адлегласці каля 30 м ад берага, яна не змагла ўтрымаць дзіця, і яны абодва пагрузіліся пад ваду. З прычыны таго, што маці (яны — родныя сёстры) патанулых дзяцей не ўмелі плаваць і не мелі з сабой выратавальных сродкаў, яны не змаглі аказаць ім належнай дапамогі. У выніку пошукавых мерапрыемстваў цела дзяўчыны з вады дасталі вадалазы-ратавальнікі.
Прымаюцца ўсе меры для выяўлення цела хлопчыка.
Следча-аператыўная група працягвае працаваць на месцы здарэння. Апытваюцца бацькі, відавочцы, прызначаныя судова-медыцынскія даследаванні, высвятляюцца абставіны трагедыі.
Следчыя чарговы раз звяртаюцца да ўсіх бацькоў, законных прадстаўнікоў з просьбай не пакідаць без нагляду дзяцей на вадаёмах, у тым ліку без спецыяльных выратавальных сродкаў. Не рызыкуйце жыццём сваіх дзяцей, — гаворыцца ў паведамленні СК.
Каментары