Здарэнні66

Жанчына з Магілёва пакусала інспектара ДАІ і сарвала з яго пагон

Жыхарка Магілёва пакусала супрацоўніка ДАІ і сарвала пагон з яго формы. Пры гэтым яна нецэнзурна лаялася. Інцыдэнт здарыўся ў нядзелю ўдзень на скрыжаванні завулка Пажарнага з вуліцай Першамайскай.

Маладая 30-гадовая жанчына пераходзіла дарогу на чырвонае святло проста перад машынай ДАІ. Калі інспектар зрабіў ёй заўвагу, дама паказала яму непрыстойны жэст і нецэнзурна аблаяла праваахоўніка. Інспектар ДАІ выйшаў з машыны і паспрабаваў растлумачыць жанчыне, што яна парушае правілы дарожнага руху і грамадскі парадак. Але жанчына пачала размахваць рукамі і хапаць інспектара за вопратку, урэшце яна ўкусіла яго за руку.

Парушальніцу затрымалі і даставілі ў наркалагічны дыспансер. Ад праверкі на алкагольнае ап’яненне хуліганка адмовілася. Тады яе даставілі ў міліцыю, дзе склалі пратаколы за парушэнне правілаў пераходу дарогі і за дробнае хуліганства. Да таго ж ёй пагражае крымінальная адказнасць за супраціў работнікам праваахоўных органаў

Каментары6

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Усе навіны →
Усе навіны

«Інтэрнэт у канкрэтнага абанента можа стаць яшчэ больш павольным». Каму дапамогуць штрафы за дрэнную сувязь?

Ютуб выдаліў канал Аляксея Талая7

У Літве расказалі, ці просяць ЗША вярнуць транзіт беларускіх угнаенняў праз Клайпеду2

Іван Краўцоў патлумачыў, у чым галоўнае адрозненне яго пазіцыі ад пазіцыі Офіса Ціханоўскай56

Лідар «Альтэрнатывы для Германіі» выступіў у абарону Пуціна і назваў Польшчу пагрозай для ФРГ20

Міністр замежных спраў Літвы назваў умову, калі Вільня можа адкрыць мяжу з Беларуссю11

Па стане на раніцу серады 14‑гадовага Максіма Зяньковіча не знайшлі. Якія асноўныя версіі знікнення1

Дыетолаг Ірына Яблонская (Кабасакал) расказала, як шматпакутна дабіралася з Канарскіх астравоў да Беларусі18

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць