Лявон Вольскі даў канцэрт у пераходзе ў цэнтры Мінска ў дзень свайго 50-годдзя, адразу сабраўся натоўп ФОТЫ, ВІДЭА
Канцэрты Вольскага ў залах у Беларусі забароненыя, таму музыка адзначыў юбілей вось такім нязвыклым чынам.



З нагоды свайго 50-годдзя беларускі музыка Лявон Вольскі вырашыў даць канцэрт у пераходзе ля ГУМа ў цэнтры Мінска.
Імправізаваны канцэрт пачаўся з лёгкай затрымкай на паўгадзіны. Праўда, Вольскага чакалі. У пераходзе спачатку сабралася каля 40 чалавек.
Вольскі спяваў свае найлепшыя хіты: «Тры чарапахі», «Паветраны шар», «Маё каханне». «Госці», «Простыя рэчы».
Усяго прысутнічала каля 150 чалавек, гледачы актыўна падпявалі. Праўда, нейкія супрацоўнікі ў цывільным таксама вялі здымку.

Людзі слухаюць, ахвотна фатаграфуюць і фатаграфуюцца. Неўзабаве на сайце NN.by чакаецца відэа з гэтага канцэрта.

Дарэчы, 7 лістапада Лявон Вольскі разам з «Крамбамбуляй» дасць у Вільні развітальны канцэрт.
***
Лявон Вольскі нарадзіўся 14 верасня 1965 года ў Мінску. У 1981 г. у Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава разам з Уладзімірам Давыдоўскім заснаваў рок-гурт «Фаварыт» (пасля — «Мроя»). У 1994 годзе музыкі «Мроі» ствараюць новы гурт — N.R.M., які за 13 гадоў выпусціў 8 альбомаў і стаў флагманам беларускага року.
Сумесныя праекты з удзелам Вольскага — «Народны Альбом» і «Я нарадзіўся тут» — сталі ў Беларусі культавымі. Спяваў у гуртах «Крамбамбуля» ды «Zet».
-
Паставіць намёт — ад 70 рублёў, шаўрма па 20, душ за 10: як селёта праходзіць Viva Braslav
-
«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі
-
Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?
Каментары