Улада99

Foreign Policy: ЗША рыхтуюць планы на выпадак расійскай агрэсіі ў краінах Балтыі

Пентагон абнаўляе план дзеянняў у выпадку магчымага канфлікту з расійскай арміяй. Пра перагледжаную стратэгію Пентагона паведамляецца ў публікацыі часопіса Foreign Policy.

Упершыню з часу распаду СССР ваеннае ведамства ЗША абнаўляе план дзеянняў у выпадку ўзброенага канфлікту з Расіяй. «Расійскае ўварванне ва усходнюю Украіну ператварыла ў пыл ўсе планы ЗША па дзеяннях у непрадбачаных абставінах», — прыводзіць словы ваеннага эксперта, былой намесніцы міністра абароны ЗША Мішэль Флурной аўтар артыкула пад назвай «Пентагон рыхтуе новыя ваенныя планы на выпадак балтыйскай бітвы з Расіяй», апублікаванага ў пятніцу, 18 верасня, на сайце часопіса Foreign Policy.

Паводле дадзеных часопіса, які спасылаецца на высокапастаўленыя крыніцы ў Пентагоне, новыя планы групуюцца па двух напрамках: дзеянні ЗША ў рамках НАТА ў выпадку, калі Расія атакуе аднаго з сяброў альянсу, і самастойныя дзеянні «за межамі натаўскага парасона». У абодвух выпадках «планы факусіруюцца на расейскім уварванні ў краіны Балтыі» з улікам «гібрыднай тактыкі Расіі, выкарыстанай у Крыме і на ўсходзе Украіны».

Як сцвярджаецца ў артыкуле, пасля 1991 года ЗША разглядалі Расію як краіну, што паступова інтэгруюцца ў заходні свет, якая не ўяўляе пагрозы ні для Еўропы, ні для Амерыкі. Нават вайна з Грузіяй у 2008 годзе практычна не памяняла гэты падыход, хоць НАТА пачало ў той час пераглядаць свае адносіны з РФ. Але ўсё змянілася ў 2014 годзе, калі Уладзімір Пуцін паднёс ваенным аналітыкам ЗША «сюрпрыз», паслаўшы «зялёных чалавечкаў» у Крым.

Аналітыкі даследчага цэнтра RAND Corporation прыйшлі тады да высновы, што ў выпадку расейскага нападу на краіны Балтыі, у НАТА не хопіць сіл іх абараніць. Пасля гэтага ваенныя эксперты і спецыялісты Пентагона прыступілі да распрацоўкі магчымага адказу пры неабходнасці адваёўвання акупаваных тэрыторый краін, якія ўваходзяць у альянс, расійскай кібератакі ці нават прымянення тактычнай ядзернай зброі, адзначаецца ў апублікаваным матэрыяле.

Каментары9

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі51

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Васьмікласніца ў расійскім Краснаярску абліла бензінам і падпаліла аднакласніка12

«Мінсктранс» пракаментаваў гісторыю з дзяўчынай, якая трапіла ў бальніцу пасля ўдару токам у тралейбусе1

Чатырохгадовы хлопчык стаў сведкам жорсткага забойства маці. Праз 20 гадоў ён успомніў дэталі — забойца пакараны5

Туск: Сетка Джэфры Эпштэйна магла быць маштабнай аперацыяй расійскіх спецслужбаў па вербаванні заходніх эліт18

«Я была як пад гіпнозам». Рэальныя гісторыі мінчукоў, якіх махляры прымусілі прадаць кватэры — адна сумная, другая амаль шчаслівая1

Сёння ноччу было да мінус 27,6°C

У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска, мадэль і жонка футбаліста — расказваем, што пра яе вядома17

«У вас ёсць любімая песня?» Знаёмцеся з Максатам — самым вядомым стрыт-відэографам Мінска1

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі51

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць