Грамадства

3 кастрычніка — пейнтбольны клуб B-Zone ладзіць вялікую сцэнарную гульню «Выспа скарбаў»

Ілюстрацыйнае фота

Пейнтбольны клуб B-Zone арганізоўвае вялікую сцэнарную гульню па матывах мульціка «Выспа скарбаў». Сцэнар будзе агалошаны бліжэй да падзеі. 

Сама гульня адбудзецца 3 кастрычніка на найлепшай пейнтбольнай пляцоўцы Беларусі пад Баранавічамі, якая абсталяваная драўлянымі замкамі, акопамі, ды іншым, неабходным для дынамічнай гульні.

Чакаецца блізу 250 удзельнікаў з усёй краіны.

Цана ўдзелу залежыць ад камплектацыі, якую абярэ ўдзельнік. 

Так, удзел і 2000 шарыкаў прэміум-класа абыдуцца ў суму, эквівалентную 50 уе. 

Удзел і 1000 шарыкаў абыдуцца ў суму, эквівалентную 35 уе. 

Калі ў ахвотнага згуляць няма свайго пейнтбольнага абсталявання, яго можна будзе ўзяць у арэнду за 180 тысяч з чалавека. У гэтую суму ўваходзіць камуфляж, абарона цела і пейнтбольная зброя. 

Апроч таго ў цану ўдзелу ўваходзіць абед і спецыяльнае шоу для ўдзельнікаў, якое зладзіць конны клуб «Троя». 

Таксама на тэрыторыі намётавага лагера будзе арганізаваны гандлёвы аб'ект. 

Сувязь з арганізатарамі можна трымаць праз мабільны тэлефон: +375 29 222-88-84 (Вячаслаў), альбо праз сацыяльныя сеткі. Старонка мерапрыемства тут.

Мінулая вялікая сцэнарная гульня па матывах «Уладара пярсцёнкаў» сабрала блізу 200 чалавек з Беларусі і замежжа. Для ўдзельнікаў было арганізаванае рыцарскае шоу. Фоты з мінулай гульні можна глянуць тутака.

Момант з папярэдняй вялікай сцэнарнай гульні. Фота: Intex-press

Глядзіце таксама відэа ад «Нашай Нівы»: 

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускія чыноўнікі знялі серыял для падлеткаў. «Выдаліце мне інтэрнэт», — просяць тыя, хто глядзеў

Беларускія чыноўнікі знялі серыял для падлеткаў. «Выдаліце мне інтэрнэт», — просяць тыя, хто глядзеў

Усе навіны →
Усе навіны

Інжынер з Брэста шукаў працу ў Літве. Але застаўся ў Беларусі — і атрымаў палітычную крыміналку8

75‑гадовы кіроўца ў Мінску збіў пешахода3

Канцлер Мерц: Сірыйскія бежанцы мусяць вярнуцца на радзіму11

«Штосьці ўдавалася перадаваць Бабарыку». Лосік расказаў, як арганізаваў у калоніі сетку распаўсюду інфармацыі3

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ21

Мінчук вырашыў палепшыць крэдытную гісторыю і ўзяў дзевяць растэрміновак. Цяпер увесь у даўгах2

Мужчыны і Лукашэнка: беларусы шукаюць вінаватых у дэмаграфічнай катастрофе47

Трамп сказаў, за каго галасаваць на выбарах мэра Нью-Ёрка, інакш парэжа гораду фінансаванне7

Кім Кардаш'ян заявіла, што амерыканцы не высаджваліся на Месяц6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія чыноўнікі знялі серыял для падлеткаў. «Выдаліце мне інтэрнэт», — просяць тыя, хто глядзеў

Беларускія чыноўнікі знялі серыял для падлеткаў. «Выдаліце мне інтэрнэт», — просяць тыя, хто глядзеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць