Улада11

Кампанія «Права выбару»: Прэзідэнцкія выбары не свабодныя, не справядлівыя і не сумленныя

Кампанія «Права выбару» падвяла вынікі назіраньня за правядзеньнем прэзыдэнцкіх выбараў Рэспублікі Беларусь і агучыла іх на прэсавай канфэрэнцыі.

Правялі яе чальцы кампаніі — прадстаўнікі васьмі палітычных партыяў і арганізацыяў. Гэта Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская хрысьціянская дэмакратыя, «Гавары праўду», рух «За свабоду», партыя БНФ, Беларуская партыя «Зялёныя», прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасьці, аргкамітэт Партыі Свабоды і прагрэсу.

Назіраньне адбывалася на 450 выбарчых участках у розных гарадах краіны. У выніку назіраньня за датэрміновым галасаваньнем і галасаваньнем у асноўны дзень выбараў яны зафіксавалі шэраг парушэньняў з боку ўчастковых выбарчых камісіяў.

Так, колькасьць выбарцаў, якія прыйшлі на ўчасткі падчас датэрміновага галасаваньня, паводле падліку выбарчых камісіяў, склала 31,1% грамадзян, паводле назіральнікаў — 29,8%. Колькасьць грамадзян, якія прагаласавалі ў асноўны дзень, паводле выбарчых камісіяў, перавысіла колькасьць падлічаных назіральнікамі на 32 тысячы 301 чалавек, альбо на 9,6%.

Назіральнікі таксама адзначылі маніпуляцыі са сьпісамі выбарцаў і галасаваньнем па месцы жыхарства. Таксама ўчастковыя выбарчыя камісіі чынілі перашкоды працы самім назіральнікам: пазбаўлялі акрэдытацыі, магчымасьці назіраць за падлікам галасоў, забаранялі фатаграфаваць, адмаўляліся даваць зьвесткі пра сьпісы выбарцаў і вынікі галасаваньня.

Падсумоўваючы, кампанія «Права выбару» заявіла, што прэзыдэнцкія выбары нельга назваць празрыстымі, свабоднымі і дэмакратычнымі і што яна не прызнае іх вынікі. Адзін з прадстаўнікоў кампаніі, сустаршыня партыі БХД Віталь Рымашэўскі, у прыватнасьці, адзначыў:

«Цынічная пастаноўка спэктаклю, які ўлады нам падаюць як свабодныя і сумленныя выбары, зьяўляецца грубым парушэньнем правоў усіх грамадзян Беларусі на справядлівыя і свабодныя выбары, на абраньне ўлады».

Як паведамілі прадстаўнікі кампаніі «Права выбару», пратакол пра вынікі назіраньня яны перададуць у выбарчы штаб Тацяны Караткевіч, каб тая падала скаргу ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь.

Каментары1

Цяпер чытаюць

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў2

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber16

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus

Праца Віленскага аэрапорта зноў была парушана з-за кантрабандных шароў

ФСБ заявіла, што сарвала аперацыю Украіны па ўгоне МіГ-31 для нібыта правакацыі на авіябазе NATO2

Вядомая фітнэс-блогерка зрабіла вяселле ў беларускіх паганскіх традыцыях ФОТЫ14

Сенат ЗША прыняў рашэнне аб завяршэнні шатдаўна

Сайт і сацсеткі Сяргея Ціханоўскага прызнаныя экстрэмісцкімі5

Названы пераможца Букераўскай прэміі 2025 года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў2

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць