Эканоміка33

Міністр энергетыкі: Тарыфы на электраэнергію для насельніцтва будуць павышацца

Тарыфы на электраэнергію для насельніцтва будуць павышацца, заявіў 13 кастрычніка журналістам на цырымоніі адкрыцця Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык.

«Што да тарыфаў, вы бачыце, што яны дастаткова стабільныя на нашым рынку. У найбліжэйшым часе мы пралічваем у межах праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця тарыфы на сярэднетэрміновую і кароткатэрміновую перспектыву. Для таго каб мы не адставалі ад тых працэсаў, якія адбываюцца ў макраэканоміцы, тарыфы для насельніцтва будуць павышацца, але яны будуць прывязаныя да ўзроўню даходаў нашых людзей», — сказаў міністр.

Паводле яго слоў, для рэальнага сектара эканомікі тарыфы на 2016 год мяняцца не будуць. «На працягу ўжо трох гадоў тарыфы для рэальнага сектара эканомікі ўвесь час змяншаюцца. Гэта вынік вялікай працы, якая праведзена галіной па павышэнні яе эфектыўнасці. Мы забяспечылі эфект ад рэалізацыі дзяржпраграм мадэрнізацыі галіны на працягу 2006—2014 гадоў — у 600 млн. долараў. З 2015 года мы штогод будзем эканоміць 200 млн. долараў. Апрача таго, мы зніжаем нагрузку на валютны рынак, такім чынам робім свой унёсак у павышэнне канкурэнтаздольнасці беларускай прамысловай прадукцыі», — зазначыў Патупчык.

Нагадаем, што сёлета тарыфы для насельніцтва павышаліся двойчы — 1 студзеня і 1 сакавіка.

Каментары3

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі6

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Усе навіны →
Усе навіны

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай18

БелДІЭ выдаліў «Укантакце» са спісу заблакаваных сайтаў3

Як праўладныя каналы тлумачаць блакіроўку «Укантакце»1

«Укантакце» пракаментавала навіну аб блакіроўцы ў Беларусі

У Казані невядомыя атакавалі канваіраў і вызвалілі зняволенага1

КДБ на некалькі гадзін блакаваў у Беларусі «Укантакце». А пасля ўсё адкруцілі19

Спіс мерапрыемстваў за мяжой да Ночы расстраляных паэтаў1

Лукашэнка расказаў, які абутак носіць8

Польская пракуратура шукае беларуса, якога абвінавачваюць у забойстве полькі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі6

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць