Грамадства11

У Беларускай Вікіпэдыі — 10 тысяч артыкулаў

Дзесяцітысячным стаў артыкул, прысьвечаны Еве.

У суботу, 15 сакавіка, сеціўны энцыклапедычны праект «Вікіпедыя па‑беларуску» (be.wikipedia.org) перасягнуў мяжу 10 000 артыкулаў. Дзесяцітысячным стаў артыкул, прысвечаны Еве.

«Вікіпедыя па‑беларуску» існуе з канца жніўня 2006 г., развіваецца добраахвотнікамі энцыклапедычнай справы і назапашвае матэрыялы на беларускай літаратурнай мове. За першыя 7 месяцаў свайго існавання праект стварыў больш за 3,5 тыс. артыкулаў, за мінулы год — больш за 6,5 тыс. артыкулаў з розных галін чалавечых ведаў.

Праект уваходзіць у склад шматмоўнага праекту «Вікіпедыя» (wikipedia.org), у рамках якога развіваюцца аналагічныя энцыклапедыі на 255 мовах свету. Найбуйнейшая з іх, «Вікіпедыя па‑англійску», налічвае каля 2,4 млн. артыкулаў, у складанні якіх удзельнічалі і ўдзельнічаюць да 5 млн. добраахвотнікаў з усяго свету.

Таксама ў рамках «Вікіпедыі» з жніўня 2004 г. існуе праект, які карыстаецца альтэрнатыўнай нормай беларускай мовы, г.зв. «тарашкевіцай» (на сённяшні дзень там змешчана каля 8,8 тыс. артыкулаў).

Праект «Вікіпедыя» (www.wikipedia.org) існуе з 15 студзеня 2001 года як публічная універсальная інтэрнэт‑энцыклапедыя, у якой аўтарам артыкула можа выступіць кожны ахвочы. Фундатарамі праекта сталі два энтузіясты Джымі Уэйлс і Лары Сэнгер.

Першапачаткова кожны новы артыкул перад публікацыяй праходзіў складаную шматступенную працэдуру рэдагавання. Аднак рост аб’ёму энцыклапедыі прымусіў стваральнікаў шукаць прасцейшы метад публікацыі. У 2002 годзе за аснову была ўзятая вікі—тэхналогія (ад гавайск.: wikiwiki — вельмі хутка). Тэхналогія дазваляе адразу праз вэб‑інтэрфейс публікаваць артыкулы, рабіць праўку ў наяўных, імгненна ствараць спасылкі на іншыя артыкулы, як на наяўныя, так і планаваныя.

Не гледзячы на поўную свабоду правак, праект паказаў, што дасягнуць пастаўленай Д. Уэйлсам і Л. Сэнгерам мэты — стварыць поўную, аб’ектыўную і свабодную ад абмежаванняў на капіраванне энцыклапедыю, даступную на некалькіх мовах — магчыма. Праект з’яўляецца некамерцыйным і развіваецца на сродкі спонсараў, якія ў асноўным з’яўляюцца простымі ўдзельнікамі Вікіпедыі. Арганізатар — амерыканскі фонд Wikimedia Foundation Inc. (wikimediafoundation.org).

Аўтарскае права на матэрыялы Вікіпедыі рэгулюецца ліцэнзіяй GNU FDL і адпавядае GPL‑ліцэнзіі, якая выкарыстоўваецца для свабоднага праграмнага забеспячэння. Ліцэнзія дазваляе свабодна змяняць і распаўсюджваць інфармацыю і нават прадаваць яе, аднак забараняе заяўляць свае правы на створаную грамадскасцю інфармацыю пасля ўнясення якіх‑небудзь змен і дапаўненняў (copyleft). Пры гэтым стваральнікі Вікіпедыі настойліва заклікаюць не размяшчаць у ёй матэрыялаў, абароненых аўтарскім правам, без згоды праваўладальнікаў.

Самым вялікім з моўных раздзелаў энцыклапедыі з’яўляецца англійскі (en.wikipedia.org), ён налічвае больш за 2,4 мільёны артыкулаў (для параўнання — вядомая «Брытанская Энцыклапедыя» у 15‑м выданні налічвае 120 тысяч артыкулаў, трэцяя рэдакцыя «Вялікай Савецкай Энцыклапедыі» — каля 100 тысяч). Другая па велічыні Вікіпедыя — на нямецкай мове — больш за 720 тысяч артыкулаў. Усяго ў Вікіпедыі існуе больш за 250 моўных раздзелаў, аднак з іх толькі каля 70 пераадолелі колькасць у 10 тысяч артыкулаў — сярод іх цяпер і беларускі раздзел.

booxter

Гэты тэкст дасланы ў рубрыку «Народныя навіны»
Дасылайце на [email protected] вашы фатаздымкі. Зьмяшчайце народныя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны
(029) 707-73-29,
(029) 613-32-32,
(017) 284-73-29
Хай людзі ўбачаць вашымі вачыма!

Глядзі яшчэ:
Вікіпэдыі тарашкевіцай больш не існуе
Вікіпэдыя пад пагрозай банкруцтва

Каментары1

Цяпер чытаюць

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла4

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Усе навіны →
Усе навіны

«Толькі два чалавекі з класа не пайшлі ў піянеры». Бацькі — пра прапаганду ў школах28

Беларус здаваў на правы 75 разоў. Але здаў жа!3

У Польшчы затрымалі беларуса, які гуляў каля чыгункі

Каля 20 вызваленых палітвязняў едзе праз Польшчу ў Літву2

З’явілася відэа моманту выбуху ў Гомелі на вуліцы Косарава5

У Смалявічах навагоднюю ёлку паставілі проста на праезнай частцы6

На польска-беларускай мяжы беларускім скаўтам перадалі Бэтлеемскі агонь міру ФОТЫ1

Беларуса, абвінавачанага ў падрывах цягнікоў на БАМе, асудзілі ў Расіі на 22 гады1

Бутан выдзеліць 10 тысяч біткойнаў на развіццё футурыстычнага «Горада ўсвядомленасціі»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла4

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць