Улада

Роланд: Пытанне аб вяртанні ў Беларусь пасла ЗША пакуль не абмяркоўвалася

Пытанне аб вяртанні ў Мінск пасла Злучаных Штатаў Амерыкі пакуль не абмяркоўвалася, паведаміў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд, адказваючы на пытанне БелаПАН 19 кастрычніка пасля цырымоніі адкрыцця памятнай дошкі аб дзейнасці ў Беларусі першай гуманітарнай місіі UNRRA.

Скот Роланд, фота ecoidea.by

Роланд таксама паведаміў, што максімальна пашырыць спіс віз, якія беларускія грамадзяне могуць атрымаць, не выязджаючы з краіны, ЗША зможа толькі пасля паўнацэннага аднаўлення працы свайго пасольства ў Беларусі.

«Мы раімся (па гэтым пытанні) з нашымі калегамі ў Вашынгтоне, — заявіў дыпламат. — Мы разам вырашаем, калі ў нас будуць [спрыяльныя] умовы для пашырэння гэтага спіса. У адзін цудоўны дзень у нас будзе нармальнае пасольства і мы зможам забяспечваць візамі абсалютна ўсіх грамадзян Беларусі. Пакуль гэта абмежаваная колькасць [віз]».

Як паведамлялася раней, член палаты прадстаўнікоў кангрэса ЗША ад штата Каліфорнія Дана Рорабакер 3 жніўня ў Мінску на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам прапанаваў Беларусі і ЗША павысіць узровень дыпламатычнага прадстаўніцтва. Парламентарый заявіў, што ЗША хочуць «прасоўваць мір і супрацоўніцтва ў межах рэгіёна і паміж дзяржавамі ўсяго свету», выказаўшы надзею на тое, што «мірныя намаганні пачнуцца менавіта сёння і атрымаюць сваё развіццё». На думку Рорабакера, першым крокам у гэтым кірунку можа быць павышэнне ўзроўню дыпламатычнага прадстаўніцтва і вяртанне пасла ЗША ў Мінск і пасла Беларусі — у Вашынгтон.

Летам мінулага года пасольства ЗША ўпершыню з 2008 года пашырыла спіс візавых паслуг для грамадзян Беларусі. Так, са жніўня 2014 года пасольства пачало прыём зваротаў па візы катэгорый F (студэнт), М (студэнт прафесійна-тэхнічнай навучальнай установы) і J (удзельнік праграмы культурнага абмену). У чэрвені гэтага года пасольства ЗША стала прымаць заяўкі на працяг наяўных і аднаўленне віз, якія закончыліся менш як чатыры гады таму.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны16

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец з Індыі паступіў вучыцца ў Санкт-Пецярбург, а ў яго адабралі пашпарт і адправілі на вайну4

Колькі трэба адкладаць у месяц, каб купіць кватэру па новай сістэме будаўнічых зберажэнняў2

У Польшчы затрымалі групоўку, якая па-за санкцыямі пераганяла люксавыя аўто ў Беларусь і Расію3

На вуліцы Карла Маркса ў Мінску прадаюць яркую сталінку. Квадрат каштуе больш за $4400

Мінчанка прадала машыну за 900 рублёў, а праз чатыры гады даведалася пра доўг 6000 рублёў4

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай53

Nvidia дамовілася інвеставаць да $100 млрд у ChatGPT — кампаніі плануюць стварыць суперінтэлект2

«На прабегу 40—55 тысяч пачынаюць прагараць клапаны». Беларусы пра досвед карыстання Geely14

Як Стакгольм перамог заторы без абурэння жыхароў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны16

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць