Грамадства

МУС будзе і далей дамагацца абмежавання часу продажу ў Беларусі алкаголю

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі не адмаўляецца ад лабіравання абмежавання часу продажу ў краіне спіртнога, заявіў на прэс-канферэнцыі 21 кастрычніка ў Мінску намеснік начальніка ўпраўлення прафілактыкі МУС Сяргей Красуцкі.

Нагадаем, гэтым летам у прыватнасці ў Мінску быў абмежаваны час рэалізацыі спіртных напояў у гандлі з 22.00 да 9.00. Аднак у канцы жніўня, пасля нарады ў прэзідэнта, гарадскія ўлады адмянілі гэтую забарону.

Паводле слоў прадстаўніка міліцэйскага ведамства, МУС ужо накіравала ў Савет міністраў свае прапановы. Яны тычацца павышэння патрабаванняў да якасці алкагольнай прадукцыі (каб не было так званых танных він), павелічэння акцызнага складніку ў кошце алкаголю і, адпаведна, павышэння яго цаны, выключэння начнога гандлю, гандлю спіртным у спецыялізаваных аддзелах, узмацнення адказнасці за незаконны абарот алкаголю. Прапануецца канфіскацыя транспартнага сродку як прылады правапарушэння. «Мы ні ад чаго не адмаўляемся і далей спрабуем гэтыя меры лабіраваць», — сказаў намеснік начальніка ўпраўлення МУС.

Красуцкі адзначыў, што ў адпаведнасці з новай рэдакцыяй дырэктывы прэзідэнта № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» ўраду да 1 студзеня 2016 года даручана «прыняць меры па выпрацоўцы механізму і адзіных падыходаў органаў дзяржаўнага кіравання па арганізацыі працы, скіраванай на паэтапнае скарачэнне спажывання насельніцтвам алкагольнай прадукцыі».

Як адзначыў кіраўнік Рэспубліканскага цэнтра маніторынгу і прэвенталогіі РНПЦ псіхічнага здароўя Аляксей Кралько, «абмежаванне даступнасці алкаголю — гэта толькі адзін з кампанентаў усёй працы па зніжэнні шкоднага спажывання алкаголю».

«Гэты кампанент у шэрагу краін сапраўды працуе. Міністэрства аховы здароўя на працягу многіх гадоў выступала за абмежаванне не толькі часавай, але і крокавай даступнасці алкаголю, мы нават выступалі за павышэнне ўзросту, з якога магчымы продаж алкаголю, аднак шмат прававых аспектаў, якія перашкаджаюць хутка ажыццявіць такія абмежавальныя меры», — сказаў Кралько.

Што да вынікаў эксперыменту ў сталіцы, то, як заявіў прадстаўнік МУС, «там асабліва няма чаго аналізаваць». «Два месяцы — гэта не той перыяд, па якім можна зрабіць нейкія высновы, які ўплыў адбыўся на колькасць злачынстваў, учыненых у п'яным стане. Мы не аналізавалі, таму што няма ніякага сэнсу», — сказаў Красуцкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

Добраахвотнікі для пошуку Максіма Зяньковіча прыбываюць з усёй Беларусі, яго шукаюць пятыя суткі2

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны13

Падатак на электрамабілі ў Беларусі ўводзіць пакуль не плануюць2

Рыжанкоў заявіў, што Беларусь выступае за як мага хутчэйшае аднаўленне нармальнага функцыянавання мяжы з Літвой2

Дарадца прэм'ера Літвы: Беларусь адмовілася адкрываць эвакуацыйныя калідоры для літоўскіх фур6

Ад сёння Ryanair цалкам пераходзіць на лічбавыя пасадачныя талоны1

«Інтэрнэт у канкрэтнага абанента можа стаць яшчэ больш павольным». Каму дапамогуць штрафы за дрэнную сувязь?

Ютуб выдаліў канал Аляксея Талая7

У Літве расказалі, ці просяць ЗША вярнуць транзіт беларускіх угнаенняў праз Клайпеду2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць