Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»2020

БНР і «шалудзівыя людзі»

Мы бачым працяг працэсу, ужо акрэсьленага аналітыкамі. Афіцыйныя ідэолягі пакрысе прасоўваюцца на традыцыйнае поле апазыцыі. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Круглы стол у «СБ» пра БНР — зьява сымптаматычная. Пры ўсіх агаворках удзельнікі аддалі належнае і самой гістарычнай падзеі 90-гадовай даўніны, і тым людзям, што спрабавалі тады ўвасобіць ідэю беларускае дзяржаўнасьці.

Такім чынам, мы бачым працяг працэсу, ужо акрэсьленага аналітыкамі. Афіцыйныя ідэолягі пакрысе прасоўваюцца на традыцыйнае поле апазыцыі. Спакваля адаптуюцца яе лёзунгі, датычныя дзяржаўнасьці ды незалежнасьці.

Летась была сэрыя зладжаных уладамі канцэртаў «За незалежную Беларусь». Сёлета ўжо распачаўся падобны маратон «Мы — беларусы!» . Усё ж, згадзецеся, трохі іншае, чым як «расейцы са знакам якасьці» ці навагодні тэлепрыпеў «Ты бульбаш, я бульбаш».

Незалежніцкія лёзунгі ўлада ўжо трывала ўлучыла ў свой піяраўскі арсэнал. Яшчэ трохі — і даводзіць гістарычнае значэньне БНР таксама будзе, бадай, не крамолай, а спробай ламацца ў адчыненыя дзьверы.

Але кансалідацыяй па-ранейшаму і не патыхае. Летась прадстаўнікі незалежнага грамадзтва, што зьвярнуліся да ўладаў з заклікам разам адсьвяткаваць Дзень волі, атрымалі ярлык "шалудзівых людзей".

Сёлета шэсьце 25 сакавіка зноў паслалі на Бангалор. А паколькі публіка ўсё адно нацэлілася на іншы маршрут — чакайма калізіяў. Магчыма, ад залішняй брутальнасьці сілавікоў утрымаюць, але мэтода дробнага фолу, хутчэй за ўсё, будзе ўжытая напоўніцу. Традыцыйная прэвэнтыўная нэўтралізацыя актывістаў пачалася ўжо.

Прызнаць, хай сабе з агаворкамі, заслугі Луцкевічаў, Лёсіка, Варонкі ды іншых дзеячаў, што даўно скончылі зямны шлях, для ўлады прасьцей, чым прызнаць права сёньняшніх апазыцыянэраў на барацьбу за тыя ідэалы БНР, да ўвасабленьня якіх яшчэ як да Месяца.

Гісторыя паўтараецца. Некалі тыя, хто стаяў ля калыскі БНР, падштурхнулі бальшавікоў стварыць БССР (дакладней, напачатку ССРБ). Але якую падзяку атрымалі ад савецкай улады Ластоўскі, Лёсік, Тарашкевіч, Цьвікевіч ды іншыя, самі ведаеце. Сёньня беларуская кіроўная вярхоўка авалодала незалежніцкімі лёзунгамі, узгадаванымі ў асяродку яе палітычных апанэнтаў. Але мэдалёў ім за гэта не дадуць. Хіба што дагоняць ды яшчэ раз дадуць.

Каментары20

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

Губазікаўцы заявілі пра затрыманне нацыстаў-паганцаў з БЧБ-сімволікай19

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА1

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

Фядута расказаў, як аднойчы ў калоніі яго вялі на «расстрэл». А аказалася, на сустрэчу з Марзалюком10

Даклад CSIS: Расія страціла на вайне забітымі і параненымі 1,2 млн чалавек, Украіна — да 600 тысяч5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць