Здарэнні88

Былы дырэктар «Магілёўсаюздруку» атрымаў у якасці хабару стрэльбу

Упраўленнем Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці скончана расследаванне справы экс-дырэктара «Магілёўсаюздруку» па падазрэнні ў карупцыі. Следчыя выявілі, што з лютага 2014-га па сакавік 2015 года мужчына на кіраўнічай пасадзе неаднаразова забіраў з касы арганізацыі выручку ад рэалізацыі прадукцыі. Такім чынам ён незаконна атрымаў больш за 285 млн рублёў.

Акрамя таго, з красавіка 2012 года па сакавік 2015-га ён загадваў падначаленым рыхтаваць заведама фіктыўныя дакументы па разліку арэнднай аплаты. У дакументах неабгрунтавана прымяняўся паніжальны каэфіцыент. Гэта прынесла шкоду Бабруйскаму райвыканкаму на 280 млн рублёў.

Таксама следчыя выявілі, што дырэктар прыватнага прадпрыемства падараваў яму стрэльбу маркі «Берэта» як хабар за вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю кіраўніка «Магілёўсаюздруку».

sk.gov.by

Чыноўніку выставілі абвінавачанне ў карупцыйных злачынствах, а таксама незаконных дзеяннях з агнястрэльнай зброяй.

Следчыя арыштавалі маёмасць і грошы абвінавачанага на суму звыш 22 млрд рублёў, а стрэльбу забралі.

Падчас расследавання экс-дырэктар кампенсаваў шкоду на агульную суму больш за 290 млн рублёў. Аднак меру стрымання яму пакінулі ранейшую — ён знаходзіцца пад вартай.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты21

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

У вадаёме мінскага парку знайшлі дзвюх чырванавухіх чарапах1

«Мы абавязкова будзем святкаваць гэты дзень дома». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём Волі2

Іран выставіў ЗША максімалісцкія патрабаванні для вяртання да перамоў — WSJ9

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было19

У Ленінградскай вобласці адбылася масіраваная атака дронаў: пажары ў партах і калапс у Пулкаве5

У лабавым ДТЗ у Маладзечанскім раёне загінулі 25‑гадовая дзяўчына і яе 34‑гадовая пасажырка

Rzeczpospolita назвала ўмовы вызвалення Анджэя Пачобута

Галоўным іранскім перамоўшчыкам з ЗША мог стаць спікер парламента краіны Галібаф. Чым ён вядомы?

«Ні разу не здолела вымавіць «Плошча Францішка Багушэвіча». Расіянка пераехала ў Беларусь — і захапілася беларускай мовай12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты21

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць