Культура

Зоркі з 22 краін возьмуць удзел у VI Мінскім міжнародным Калядным оперным форуме

VI Мінскі міжнародны Калядны оперны форум пройдзе ў Мінску з 16 па 20 снежня, у якім возьмуць удзел артысты з 22 краін, паведаміў 3 снежня журналістам генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Уладзімір Грыдзюшка. 

Пачнецца фестываль 16 снежня операй «Царская нявеста» Мікалая Рымскага-Корсакава. Галоўную жаночую партыю — Марфы Сабакінай — выканае зорка сусветнай оперы, салістка Вялікага тэатра Расіі, лаўрэат міжнародных конкурсаў Венера Гімадыева.

17 снежня ў спектаклі беларускага Вялікага тэатра «Яўген Анегін», які прымеркаваны да 175-годдзя з дня нараджэння П.І.Чайкоўскага, галоўныя партыі выканаюць салісты Вялікага тэатра Расіі, лаўрэаты міжнародных конкурсаў: Яўген Анегін — Андрэй Жыліхоўскі, Таццяна — Кацярына Шчарбачэнка, Ленскі — Багдан Волкаў, Вольга — Юлія Мазурава, Грэмін — Алег Цыбулька, Ларына — заслужаная артыстка Расіі Ірына Рубцова, няня — заслужаная артыстка Расіі Ірына Удалава, Зарэцкі — Валерый Гільманаў.

У пятніцу вечарам, 18 снежня, на галоўнай сцэне тэатра адбудзецца канцэрт маладых выканаўцаў La canzone italian. У канцэрце возьмуць удзел артыст Маладзёжнай праграмы Вялікага тэатра Расіі Аляксандр Раславец, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Юрый Гарадзецкі, Марыя Шабуня, Ілля Сільчукоў.

19 снежня на сцэне Вялікага тэатра — опера «Кармэн», галоўную партыю ў якой выканае прымадона Нацыянальнай оперы народная артыстка Украіны Анжаліна Швачка, якая, паводле слоў Грыдзюшкі, лічыцца адной з лепшых у свеце выканаўцаў партыі Кармэн.

І завершыць калядны форум 20 снежня грандыёзны гала-канцэрт зорак сусветнай оперы з 15 краін, у ліку якіх Азербайджан, Беларусь, Балгарыя, Грузія, Латвія, Літва, Казахстан, Расія, Украіна, Чэхія, Эстонія і іншыя. У заключным мерапрыемстве возьмуць удзел вядучыя салісты Вялікага тэатра Беларусі, а таксама зоркі сусветнай оперы і пераможцы ІI Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў, які пройдзе ў Мінску з 9 па 15 снежня. Рэжысёр гала-канцэрта — Міхаіл Панджавідзэ. За дырыжорскім пультам — заслужаны артыст Украіны Віктар Пласкіна, Алег Лясун.

Дырэктар Вялікага тэатра адзначыў, што многія скептыкі не верылі ў даўгавечнасць гэтага форуму. «Жыццё расставіла ўсё на свае месцы, форум працягвае жыць, фармат яго застаецца нязменным, і ў яго межах мы заўсёды паказваем свае лепшыя прэм'еры з удзелам сусетных оперных зорак, — сказаў ён. — А з мінулага года мы ўзмацнілі наш форум Калядным конкурсам вакалістаў».

Каментары

Цяпер чытаюць

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?16

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?

Усе навіны →
Усе навіны

Ёсць толькі адна ідэя, якая аб’ядноўвае ўсіх беларусаў28

Расія зноў рыхтуецца да выпрабаванняў «лятаючага Чарнобыля»1

У мінскім рэстаране з безлімітам вісяць аб'явы аб штрафах за недаедзеную ежу. Уладальнік кажа, што так выхоўвае кліентаў3

Пазняк: Офіс Ціханоўскай ляжыць гнілой калодай на шляху беларускага развіцця і барацьбы за вольную Беларусь138

Блогеркі масава запісваюць відэа ў шалёнай позе на шпільках. Што адбываецца?12

У ДАІ адказалі, ці будуць уводзіць дзяржаўную рэгістрацыю электрасамакатаў 

У Польшчы хочуць увесці даведку аб несудзімасці і абавязковы псіхатэст для кіроўцаў таксі1

Выданне Bgmedia просіць пра дапамогу2

«Усё з-за бабулі». Дональд Трамп даў незвычайнае тлумачэнне імкліваму росту свайго сына Бэрана5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?16

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць