З 7 снежня ўступае ў сілу адмысловы фітасанітарны рэжым на ўвоз прадукцыі раслінаводства праз Беларусь з шэрагу краін, паведамляе Рассельгаснагляд.
«Гэтая мера накіравана на тое, каб прадухіліць пастаўкі прадукцыі невядомага паходжання праз Беларусь», — сцвярджаюць у Расіі. Рэжым прадугледжвае пацвярджэнне сапраўднасці фітасанітарных сертыфікатаў, на падставе якіх Беларусь выдае рээкспартныя сертыфікаты.
Гэтыя меры распаўсюджваюцца на пастаўкі яблык, груш, грыбоў, перцу, ківі, персікаў, салаты, малінаў ды іншай зеляніны. Раней Расія імпартавала ўсё гэта збольшага з Еўрасаюза, але ў 2014 годзе ўвяла забарону на імпарт, пасля чаго Беларусь стала ціхім пасярэднікам у забеспячэнні насельніцтва Расіі вітамінамі.
Увядзенню адмысловага фітасанітарнага рэжыму папярэднічала кампанія ў расійскіх СМІ і перамовы міністраў сельскай гаспадаркі дзвюх краін.
Каментары