Свет

У Таджыкістане адбыўся магутны землятрус

У Горна-Бадахшанскай аўтаномнай вобласці на ўсходзе Таджыкістана, у 22 км ад высакагорнага возера Сарэз, адбыўся моцны землятрус магнітудай 7—8. Дадзеных аб ахвярах і разбурэннях пакуль няма.

Ачаг землятрусу залягаў на глыбіні да 25 кіламетраў — такія дадзеныя Нацыянальнай геалагічнай службы ЗША.

У Душанбэ адчуваліся штуршкі, але абышлося без разбурэнняў. Па словах відавочцаў, сярод жыхароў Горнага Бадахшана на Паміры захоўваецца паніка. Дзеці выбягалі з навучальных устаноў, шмат каму стала блага.

У абласным цэнтры — горадзе Харог - курсуюць карэты хуткай дапамогі, аказваючы тэрміновую медыцынскую дапамогу. Людзі баяцца вяртацца ў памяшканні, баючыся паўторных штуршкоў. Жыхары горада паведамляюць таксама, што ў будынках утварыліся расколіны.

У Харогу адмененыя заняткі ў школах. Пасля першага моцнага штуршка былі два слабейшыя.

З Мургабскім раёнам, дзе знаходзіўся эпіцэнтр землятрусу, пакуль звязацца не ўдалося. Мабільная сувязь не працуе.

Падземныя штуршкі адчуваліся таксама ў Пакістане, Індыі і краінах Цэнтральнай Азіі.

У кастрычніку гэтага года ў Цэнтральнай Азіі ў выніку моцнага землятрусу загінулі сотні людзей.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м63

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

На гольф-полі пад Мінскам адкрылі бясплатную лыжную трасу2

У Беларусі летась рэкордна знізілася колькасць забойстваў6

У Століне студэнтка вылепіла са снегу вялікага цмока ФОТАФАКТ8

Стала вядома, калі выйдзе першы сезон новага серыяла «Гары Потэр»3

У Валожынскім ешыбоце правялі старажытны абрад падпісання ктубы18

Стартап з беларускімі каранямі заключыў здзелку з Microsoft на 750 мільёнаў даляраў2

Арына Сабаленка прайграла фінал Australian Open13

Работнікі МНС пад Мінскам выратавалі 28‑гадовага хлопца, які замярзаў у полі1

Сіноптыкі палохаюць халадэчай да 33 градусаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м63

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць