Пра ўварванне на тэрыторыю Польшчы паветраных шароў з боку Беларусі гаворыцца ў заяве Аператыўнага камандавання Узброеных сіл Польшчы.
Згодна з паведамленнем, у ноч на 1 лютага польскія вайскоўцы зафіксавалі «ўварванне ў польскую паветраную прастору аб'ектаў, падобных на паветраныя шары».
Палёты адсочваліся ваеннымі радыёлакацыйнымі сістэмамі і не ўяўлялі пагрозы для бяспекі паветранай прасторы Польшчы, адзначылі ў камандаванні.
«Аператыўнае камандаванне відаў узброеных сіл знаходзіцца ў пастаянным кантакце з адпаведнымі службамі і ўстановамі і на пастаяннай аснове перадае сабраныя даныя аб назіраных аб'ектах. Узброеныя сілы Польшчы застаюцца ў гатоўнасці да выканання задач, звязаных з забеспячэннем бяспекі польскай паветранай прасторы», — гаворыцца ў паведамленні.
У папярэднюю ноч Польшча таксама зафіксавала паветраныя шары, якія набліжаліся да яе паветранай прасторы з Беларусі.
Каментары
3 шт F16 , 4 шт F15 , 16 гармат , 12 ракетных комплексау́ ПВА , 1 эсмінец і дывізіён падлодак Тайфун .