Эканоміка44

Беларусь і В'етнам падпісалі дакументы на пастаўку беларускай прадукцыі на $24 млн

Беларусь і В'етнам у рамках праводзімага ў Ханоі двухбаковага бізнес-форуму падпісалі амаль два дзясяткі дакументаў на пастаўку беларускай прадукцыі на $24 млн.

У прыватнасці, падпісаны кантракты на пастаўку ў В'етнам тэхнікі МАЗ, МТЗ, БелАЗ, дагаворы, пагадненні і мемарандумы на пастаўку лікёра-гарэлачнай, шыннай прадукцыі, калійных угнаенняў, сухога малака, сухіх дзіцячых, спартыўных прадуктаў харчавання.

У бізнес-форуме ўдзельнічаюць 22 беларускія кампаніі і больш за 70 прадстаўнікоў бізнесу В'етнама.

«Напэўна, упершыню паміж бакамі заключана такая колькасць кантрактаў, тым больш гэта без уліку кантракта на пастаўку калійных угнаенняў у В'етнам», — адзначыў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў.

Гандлёва-прамысловыя палаты Беларусі і В'етнама штогод праводзяць мерапрыемствы, абмен бізнес-місіямі. Аднак гэты бізнес-форум найбольш рэзультатыўны па колькасці падпісаных дакументаў, кантрактаў з канкрэтнымі лічбамі на пастаўку прадукцыі.

Міхаіл Мятлікаў нагадаў, што паміж ЕАЭС і В'етнамам паўгода дзейнічае рэжым свабоднага гандлю, які дае шэраг пераваг на пастаўку беларускай прадукцыі. У прыватнасці, старшыня БелГПП згадаў кантракт, падпісаны сёння ААТ «Беллакт». «Гэта сведчыць аб тым, што ўжо абнулены пошліны, і мы становімся больш канкурэнтнымі на в'етнамскім рынку», — адзначыў субяседнік. Ён падкрэсліў, што рэжым свабоднага гандлю дае магчымасць выходзіць не толькі ў В'етнам, а на рынкі 10 краін — членаў АСЕАН. «Але для гэтага неабходна вызначаць тэхналагічныя ўмовы для прадукцыі, напрыклад, трактаракамплектаў або машынакамплектаў да нашых аўтобусаў МАЗ, што дасць магчымасць у далейшым пры ўмове лакалізацыі ўжо выходзіць на іншыя краіны», — сказаў ён.

Міхаіл Мятлікаў дадаў, што вялікую ролю ў выбудоўванні адносін паміж дзвюма краінамі адыгрывае в'етнамская асацыяцыя выпускнікоў беларускіх ВНУ, якія таксама прысутнічалі на бізнес-форуме. «Яны ведаюць наш менталітэт, працуюць у эканоміцы сваёй краіны, і менавіта яны, на наш погляд, - асноўныя праваднікі беларускага экспарту ў В'етнаме. Менавіта выпускнікі беларускіх ВНУ, грамадзяне В'етнама», — лічыць старшыня БелГПП.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Жонка адгаворвала падпалкоўніка ДФР браць хабары, а той казаў «атрымаю палкоўніка — і на пенсію»: першая пенсія прыйшла ўжо на арыштанцкі рахунак11

Жонка адгаворвала падпалкоўніка ДФР браць хабары, а той казаў «атрымаю палкоўніка — і на пенсію»: першая пенсія прыйшла ўжо на арыштанцкі рахунак

Усе навіны →
Усе навіны

Жонка дарадцы Трампа апублікавала карту Грэнландыі ў колерах сцяга ЗША2

Новы мэр Нью-Ёрка публічна пасварыўся з Трампам праз Мадура21

Што вядома пра пошукі беларускі, якую знесла рачная плынь пад Мурманскам1

У Любанскім раёне падлетак трапіў у бяду, рызыкоўна катаючыся на аўтамабільнай пакрышцы2

Лёс сына прапагандыста са «Спутніка», які прыйшоў да беларушчыны падлеткам, выклікаў буру эмоцый у яго сяброў2

Споўнілася 80 гадоў арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу6

Хто загінуў у Харлах на акупаванай Херсоншчыне?8

У Мінску перад судом паўстане сямікласнік1

Канапацкая параіла Лукашэнку ўзгадніць пераемніка ды ісці ў адстаўку27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка адгаворвала падпалкоўніка ДФР браць хабары, а той казаў «атрымаю палкоўніка — і на пенсію»: першая пенсія прыйшла ўжо на арыштанцкі рахунак11

Жонка адгаворвала падпалкоўніка ДФР браць хабары, а той казаў «атрымаю палкоўніка — і на пенсію»: першая пенсія прыйшла ўжо на арыштанцкі рахунак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць