Навука і тэхналогіі

У Беларусі распрацавалі ўнікальную мабільную праграму для людзей з аўтызмам

17 снежня ў Нацыянальным аэрапорце Мінск прайшла прэзентацыя ўнікальнай праграмы для дзяцей і дарослых з аўтызмам і абмежаваннямі ў маўленні — «Камунікатар ДАР». 

Гэта бясплатная праграма для сістэмы Android, распрацаваная міжнароднай дабрачыннай грамадскай арганізацыяй (МДГА) «Дзеці. Аўтызм. Бацькі» пры падтрымцы генеральнага партнёра праекта — кампаніі velcom. Яе плануецца ўкараніць у мінскім аэрапорце ў межах праграмы па забеспячэнні безбар'ернага асяроддзя.

Дырэктар МДГА «Дзеці. Аўтызм. Бацькі» Таццяна Якаўлева назвала «Камунікатар ДАР» «доўгачаканым вынікам вялікай працы многіх людзей». «Інклюзія — уключэнне ў соцыум раней непрыкметнай часткі нашага атачэння — з кожным днём становіцца больш адкрытай для абмеркаванняў. Гэта сусветная тэндэнцыя, Беларусь не адстае. Міжнародныя тэхналогіі карэкцыйнай працы ўжо пачынаюць працаваць у нас у Мінску, і «Камунікатар ДАР» адыграе ў гэтым працэсе вырашальную ролю», — зазначыла яна. 

Паводле слоў Якаўлевай, МДГА «Дзеці. Аўтызм. Бацькі» працуе ў цесным супрацоўніцтве з дзяржаўнай сістэмай адукацыі. «Вельмі важна, што пытанні інклюзіўнай адукацыі ўжо разглядаюцца на самым высокім, рэспубліканскім узроўні», — падкрэсліла дырэктар арганізацыі. 

Са свайго боку начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Вячаслаў Смірноў паведаміў, што «Камунікатар ДАР» распрацаваны беларускімі спецыялістамі і ўнікальны для краін СНД. 

«Для нас, як для аператара сувязі, вельмі важна, што гэты праграмны прадукт прызначаны для планшэтаў і мабільных тэлефонаў, а значыць — дазваляе выкарыстаць перавагі найноўшых тэхналогій. Мы ўпэўненыя, што камунікатар прынясе пазітыўныя змены ў жыццё кожнага карыстальніка, і разам з тым дапаможа дзецям з аўтызмам быць пачутымі нашым грамадствам», — зазначыў Смірноў. 

Паводле інфармацыі кіраўніка групы распрацоўшчыкаў, дырэктара мінскай кампаніі «Ваймікс» Дзяніса Талсташова, новы праграмны прадукт пабудаваны на папулярнай у свеце сістэме альтэрнатыўнай камунікацыі і падобны да замежных аналагаў, але не паўтарае іх. «Наш прадукт дае карыстальнікам значна больш магчымасцяў, бо праект вядзе грамадская арганізацыя, якая аб'ядноўвае добра знаёмыя з праблемай аўтызму сем'і», — дадаў Талсташоў. «Мэта нашай сумеснай працы — стварэнне якаснага і зручнага інструмента зносінаў людзей, якія не размаўляюць», — падкрэсліў ён. 

Навучыцца выкарыстанню камунікатара і прыёмам альтэрнатыўнай камунікацыі спецыялісты і бацькі змогуць на вебінарах праекта «Інклюзія анлайн», які рэалізуе МДГА «Дзеці. Аўтызм. Бацькі». 

«Мы правядзём вебінары з беларускімі спецыялістамі і, паколькі ў нашай краіне амаль няма аналітыкаў паводзінаў, заручыліся згодай спецыялістаў з іншых краін», — расказала кіраўнік праекта «Інклюзія анлайн», удзельнік савета МДГА «Дзеці. Аўтызм. Бацькі» Ірына Дзяргач. Паводле яе слоў, мэтавая група намнога шырэйшая, чым спецыялісты і бацькі вучняў з аўтызмам. «Методыкі працы, што прымяняюцца для карэкцыі аўтызму, эфектыўныя і пры працы з іншымі парушэннямі», — дадала яна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы20

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Усе навіны →
Усе навіны

45‑гадовага ацэншчыка са Смалявічаў асудзілі па «справе Гаюна». Вось што пра яго вядома

Эксперты папярэджваюць пра небяспеку кітайскіх аўто10

Памерла маці Кацярыны Ваданосавай5

Жанчынам далі каманду радавацца: на заяву Лукашэнкі адрэагавалі прапагандысткі ды штатныя прыгажуні19

Трамп прымае вялікую дозу аспірыну для разрэджвання крыві. Праз гэта ў яго лёгка з'яўляюцца сінякі1

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі31

Каля 40 чалавек загінулі, больш за 100 з траўмамі. Ахвяры страшнага пажару на раскошным альпійскім курорце3

Гэта так проста — а мы зможам больш. Падтрымайце працу «Нашай Нівы»15

18‑гадовая блогерка зарабіла ў OnlyFans мільён даляраў за гадзіну17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы20

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць