Культура3333

У польскага калекцыянера выкупілі Трэці Літоўскі статут выдання 1744 г.

У Прэзідэнцкай бібліятэцы прэзентавалі Трэці Статут Вялікага Княства Літоўскага, выдадзены ў 1744 годзе. Яго выкупілі ў аднаго з польскіх калекцыянераў.

Імя таго, каму асаблівым чынам трэба дзякаваць за падобны здабытак, — Андрэй Радкоў. Ён студэнт 6-га курса гістарычнага факультэта БДУ. Увесь працэс — ад пошуку кнігі да дастаўкі ў Беларусь — заняў у Андрэя паўгода. У набыццё ён нават уклаў свае грошы, і толькі пасля таго, як кніга апынулася ў Андрэевых руках, яна трапіла ў Прэзідэнцкую бібліятэку. Што цікава, гэта ўжо далёка не першы падобны годны ўчынак Радкова. Тры гады таму разам з Аляксеем Бацюковым, дырэктарам музея гісторыі Магілёва, і Дзмітрыем Яцкевічам, сённяшнім намеснікам дырэктара Нацыянальнага гістарычна-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж», яны вярнулі Беларусі Статут ВКЛ 1588 года.

— Статут ВКЛ для нашай краіны — гэта працяг слаўнай традыцыі дзяржаўнасці на Беларусі, — кажа Андрэй Радкоў. — Гэтая кніга — помнік грамадска-палітычнай, прававой думкі. Кожны радок не проста быў узяты з галавы, а стагоддзямі ствараўся нашымі продкамі. Гэта той досвед грамадскага і палітычнага жыцця, які назапашваўся вякамі. Першы Статут прынялі ў 1529 годзе. Пасля была рэдакцыя 1566 года. Больш дасканалую версію зацвердзілі ў 1588 годзе. Гэты збор законаў дзейнічаў на нашых землях да сярэдзіны ХІХ стагоддзя. Кніга, якую я знайшоў, выдадзена ў Вільні, з’яўляецца польскамоўным перавыданнем апошняй рэдакцыі. Пад адной вокладкай сабралі некалькі заканадаўчых актаў. Гэтае выданне было даволі запатрабаванае.

— Але ў Беларусі захавалася зусім мала Статутаў.

— На жаль, так і ёсць. Амаль кожная буйная еўрапейская вайна рушыла праз нашу тэрыторыю. Праходзілі канфіскацыі, эвакуацыі, здараліся пажары… З-за гэтага мы шмат што страцілі. І цяпер прыходзіцца ўсё вяртаць, збіраць літаральна па крупінках. Што тычыцца арыгіналаў Статута ВКЛ, два з іх знаходзяцца ў Магілёве: адзін на старабеларускай мове, другі — на польскай. Ведаю, што яшчэ па адной кнізе ёсць у баранавіцкім і гарадзенскім музеях, Нацыянальнай бібліятэцы і цяпер у Прэзідэнцкай.

— Як ты наогул даведаўся пра гэтую кнігу?

— Сяргей Іванавіч Квачан, дырэктар бібліятэкі, папрасіў паспрыяць у пошуках Статута ВКЛ. Так сталася, што знайшоў выданне ў аднаго з гданьскіх калекцыянераў праз інтэрнэт. Каштавала яно каля 30 мільёнаў беларускіх рублёў. На ўсё ў нас пайшло паўгода. Цяжка пераацаніць дапамогу майго настаўніка і навукоўцы Дзмітрыя Яцкевіча, які выконваў ролю эксперта, а таксама прывёз фаліянт.

— Ці была небяспека, што мог з’явіцца перакупшчык, які дасць больш грошай?

— Так, крыху хваляваўся. Кніга знаходзілася ў вольным продажы, і яе маглі ў любы момант набыць. Ды і сама дарога з такой каштоўнай кнігай дае розныя падставы для хвалявання.

— Андрэй, а з чаго наогул распачаўся твой інтарэс?

— Я палову свайго жыцця марыў паступіць на гістарычны факультэт. Яшчэ падлеткам пазнаёміўся з выкладчыкамі БДУ. З таго часу многія сябры скончылі факультэт, але не пайшлі працаваць па прафесіі. А я заўжды думаў, што калі паступлю вучыцца на спецыяльнасць «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны», трэба нешта рабіць у гэтым кірунку. З першага курса я пачаў шукаць страчаныя кніжныя каштоўнасці. Першай маёй знаходкай стала метрыка ішкальдскага касцёла на лаціне, якую вялі з 1759 па 1807 год. Знайшоў яе на адным аўкцыёне, і мне стала прыкра, што такая кніга стала аб’ектам гандлю. Я зрабіў усё, каб арганізаваць яе выкуп. Дзякуй Богу, людзі дапамаглі. Ужо праз тыдзень яна знаходзілася ў руках даследчыкаў. Сёння яе можна ўбачыць у нацыянальным гістарычным архіве. З гэтай метрыкай звязаны цікавы выпадак. Ішкальдзь — вёска ў Баранавіцкім раёне — знаходзіцца непадалёк ад Вялікай Мядзведкі, малой радзімы славутага навукоўца, нацыянальнага героя Чылі Ігната Дамейкі. Ён нарадзіўся ў 1802 годзе, і як мне тады здалося, у Ішкальдзі яго маглі хрысціць. Я з нецярплівасцю пачаў шукаць запісы, датаваныя 1802 годам. І што вы думаеце?! Я знайшоў прозвішча «Дамейка», але пасля перакладу высветлілася, што ягоны бацька Іпаліт прысутнічаў тут на хрэсьбінах дзіцяці з сям’і Верашчакаў, яшчэ аднаго славутага нашага рода, а сам Ігнат Дамейка, відаць, быў ахрышчаны ў Паланэчцы.

— На Статуце ВКЛ, напэўна, твае пошукі не спыняюцца. Які цяпер твой арыенцір?

— Загадваць не буду. Наперад не ўгадаеш, што будзе пазней. І вельмі складана расставіць прыярытэты паміж кнігамі. Маўляў, тая нам больш патрэбна, а гэтая — менш. Усё, што датычыцца нашай спадчыны, праз пэўны час знікае. Для нас важна ўсё.

Сяргей КВАЧАН, дырэктар Прэзідэнцкай бібліятэкі:

— Для нас, беларусаў, Статут ВКЛ — гэта найбольш значны помнік юрыдычнай думкі, літаратуры і, безумоўна, наш нацыянальны здабытак, які трэба старанна вывучаць, папулярызаваць. І менавіта на аснове падобных выданняў варта фарміраваць і выпрацоўваць у моладзі пачуццё самасвядомасці, патрыятызм, гонар за нашу краіну, яе гісторыю.

Каментары33

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава18

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Масіраваная атака БПЛА на Расію: пажары на нафтазаводах, радыёзаводзе і выбухі каля вайсковага аэрадрома6

Расіяне выбралі, які помнік будзе пастаўлены ў Гомелі31

Штучны інтэлект можа прывесці да вымірання чалавецтва, папярэджваюць эксперты14

Папулярны блогер Пан Усялян другі раз стаў татам13

Расійскія турысты знайшлі на пляжы ў Тайландзе ваніты кашалота. Яны каштуюць шалёныя грошы1

Блогер параўнаў кошт адпачынку ў санаторыі «Радон» з паездкай на кітайскі востраў Хайнань — і быў шакаваны2

Дарадца Ціханоўскай перадаў лукашэнкаўскім дыпламатам прапанову пра круглы стол28

У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі10

МАРГ пайменна назвала ўсіх вінаватых у бульбяным дэфіцыце14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава18

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць