Свет66

Coca-Cola выбачылася перад Украінай за карту Расеі з Крымам

Гэтая карта з'явілася на старонках Coca-Cola ў сацыяльных сетках напярэдадні новага года, але была хутка выдаленая

Кампанія Coca-Cola афіцыйна прынесла Украіне прабачэнні за публікацыю ў сацыяльных сетках карты Расіі з Крымам. Пра гэта паведаміла ўкраінскае пасольства ў Вашынгтоне.

Паводле заявы на сайце дыпмісіі, прадстаўнік Coca-Cola Кейт Ірвін ў сераду наведала амбасаду Украіны, каб прынесці прабачэнні. Амбасада апублікавала афіцыйны ліст кампаніі, які ўручыла Ірвін.

У Coca-Cola растлумачылі, што карту падрыхтавала і апублікавала рэкламнае агенцтва, не атрымаўшы на гэта дазволу або адабрэння кампаніі. Як толькі кампанія даведалася пра пост у сацыяльнай сетцы «Укантакце», яна яго адразу ж выдаліла.

Скандал пачаўся напярэдадні новага года, калі Coca-Cola апублікавала на сваёй старонцы «Вконтакте» карту Расеі без Крымскага паўвострава. Таксама на ёй адсутнічалі Курыльскія выспы і Калінінградская вобласць. Гэта выклікала незадаволенасць некаторых карыстальнікаў «Укантакце».

Праз некалькі гадзін у паблік з'явілася абноўленая карта, ужо з Крымам. «Мы прыносім шчырыя прабачэнні за сітуацыю, якая склалася. Карта выпраўленая!» — напісала адміністрацыя старонкі.

З'яўленне карты, дзе анексаваны Расеяй Крым пазначаны як частка РФ, выклікала незадаволенасць ўжо ва Украіне. Дэпутат Вярхоўнай рады Мустафа Найем ў «Фэйсбуку» заклікаў байкатаваць прадукты кампаніі. Прыдуманы ім хештег #BanCocaCola даволі хутка выйшаў у трэнды ўкраінскага сегмента «Твітэру».

У Coca-Cola заяўляюць, што іх галоўная мэта — гэта вытворчасць напояў, а ў палітычныя праблемы кампанія не ўмешваецца. У кампаніі адзначылі, што Украіна, дзе знаходзяцца два завода Coca-Cola, з'яўляецца важным для яе рынкам.

Каментары6

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада5

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Уруччы высекуць сквер пад праваслаўную царкву. Натхняліся раннехрысціянскай архітэктурай Рыма22

Трамп адмяніў сустрэчу з Пуціным у Будапешце1

ЗША абвясцілі пра санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»8

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска23

ЗША знялі ключавое абмежаванне на ўдары дальнабойнымі ракетамі па Расіі — WSJ5

Выбух адбыўся на абаронным заводзе ў Чалябінскай вобласці. Ёсць ахвяры6

Як Фядыніч адкрыў аўтобус Статкевічу на мяжы і як Вінярскі таксама выйшаў, каб застацца ў Беларусі. Новыя падрабязнасці3

Генеральны сакратар НАТА падтрымаў ідэю Трампа спыніць вайну ва Украіне па лініі фронту

Лукашэнка загадаў чыноўнікам праводзіць нарады на выходных і пасля працы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада5

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць