Прэзідэнт Гандураса Хуан Арланда Эрнандэс распавёў пра планы навукоўцаў даследаваць закінуты ў джунглях раён, дзе, як мяркуецца, знаходзяцца руіны легендарнага «Горада малпінага бога».

Гэта старажытнае паселішча, вядомае таксама як «Белы горад», славілася нечуваным па сваіх часах багаццем.
Скарбы «Горада малпінага бога» спрабавалі знайсці ў свой час яшчэ іспанскія каланізатары.
У 2012 годзе амерыканскія даследчыкі прадставілі знятыя з паветра дакументальныя кадры аднаго з куткоў біясфернага запаведніка Рыа-Платана ў Гандурасе.
На іх відаць руіны, якія, па словах археолагаў, могуць належаць легендарнаму старажытнаму гораду-дзяржаве.
Летась часопіс National Geographic паведаміў, што ў глыбіні запаведніка навукоўцы знайшлі дзясяткі артэфактаў, якія ўяўляюць сабой выразаныя з каменя фігуры і барэльефы, магільныя курганы і піраміды.
Прэзідэнт Эрнандэс заявіў, што новая археалагічная экспедыцыя пачне сваю працу на месцы выяўленых у джунглях руінаў у бліжэйшыя некалькі дзён.
Каментары