ВУП Беларусі ў 2015 годзе знізіўся на 3,9% — пра гэта паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.
У 2014 годзе ў эканоміцы Беларусі назіраўся рост на 1,7%.
Аб’ём выпуску прамысловай прадукцыі знізіўся сёлета на 6,6%, выпуск сельскагаспадарчай прадукцыі гаспадаркамі ўсіх катэгорый уласнасці зменшыўся на 2,8%
На гэты год урад прагназуе невялікі рост эканомікі — на 0,3%. Міжнародныя фінансавыя інстытуты прагназуюць, што ВУП Беларусі і ў 2016 годзе працягне зніжацца.
Цяпер чытаюць
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі

Каментары